Вітаўка (Падляскае ваяводзтва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаўка
лац. Vitaŭka
польск. Witówka
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сувальскі
Гміна: Рачкі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 16-420
Геаграфічныя каардынаты: 53°54′0″ пн. ш. 22°45′0″ у. д. / 53.9° пн. ш. 22.75° у. д. / 53.9; 22.75Каардынаты: 53°54′0″ пн. ш. 22°45′0″ у. д. / 53.9° пн. ш. 22.75° у. д. / 53.9; 22.75
Вітаўка на мапе Польшчы
Вітаўка
Вітаўка
Вітаўка

Вітаўка (польск. Witówka) — вёска ў Польшчы, каля ракі Распуды. Уваходзіць у склад гміны Рачкі Сувальскага павету Падляскага ваяводзтва.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя артыкулы: Вітаўт (імя) і Віт

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Вітаўт ёсьць дакладнай фанэтычнай транскрыпцыяй старагерманскай формы Witold (упамінаецца ў 828 годзе)[2]. На тоеснасьць імя Вітаўт з германскім імём Witold (Witolt), вядомым за шмат гадоў да зьяўленьня літоўскага вялікага князя, а таксама на сьведчаньне атаясамліваньня гэтых імёнаў — адпаведную германскаму імю лацінізацыю імя Вітаўта (Witoldus) — зьвяртае ўвагу польскі лінгвіст Юзэф Рэчэк(d)[3]. Тым часам сярод паноў Малдаўскага княства пашырылася імя Витолтъ (цалкам адпаведнае германскаму Witolt), якое прыйшло ў Малдову не зь Вялікага Княства Літоўскага. Прытым гэтая форма імя ў малдаўскім пісьменстве адзначаецца раней за яе зьяўленьне ва ўкраінскім пісьмовых крыніцах[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013912052-0766759?var-id=1639616&format=jsonapi
  2. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 168.
  3. ^ Acta Baltico-Slavica. Nr. 8. — Warszawa, 1973. S. 211.
  4. ^ Юркенас Ю. О появлении сочетания al вместо дифтонга au в литовских древних личных именах // Kalbotyra. Vol. XV, 1967. С. 55.