Вінцэнт Козел-Паклеўскі (прамысловец)
Wincenty Koziełł-Poklewski | |
Вінцэнт Козел-Паклеўскі каля 1906 г. | |
Герб «Козел» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 14 студзеня 1853 Быкаўшчына, Лепельскі павет, Віцебская губэрня, Расейская імпэрыя |
Памёр | 19 жніўня 1929 Варшава, Польшча |
Пахаваны | |
Род | Козел-Паклеўскія |
Бацькі | Альфонс Козел-Паклеўскі Анэля Рымша (1831-1901) |
Жонка | Марыя Козел-Паклеўская |
Дзеці | Альфонс-Аляксандар Козел-Паклеўскі, Станіслаў Козел-Паклеўскі, Марыя Козел- Паклеўская. |
Рэлігія | каталік |
Дзейнасьць | прадпрымальнік, мэцэнат, грамадзкі дзяяч, банкір |
Вінцэнт Козел-Паклеўскі (па-польску: Wincenty Koziełł-Poklewski, па-расейску: Викентий Альфонсович Поклевский-Козелл; 14 студзеня 1853, Быкаўшчына, Лепельскі павет, Віцебская губэрня, Расейская імпэрыя — 19 жніўня 1929, Варшава, Польшча) — прамысловец, мэцэнат.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вінцэнт Станіслаў Козел-Паклеўскі нарадзіўся 14 студзеня 1853 г. у маёнтку Быкаўшчына, Ветрынская воласьць, Лепельскі павет, Віцебская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер вёска ўваходзіць у Ветрынскі сельсавет Полацкага раёна Віцебскай вобласьці Рэспублікі Беларусь. Бацькам быў знакаміты ўральскі прадпрымальнік Альфонс Козел-Паклеўскі. Паходзілі са шляхецкага роду Козел-Паклеўскіх уласнага гербу Козел. Вінцэнт атрымаў адукацыю ў казанскай мужчынскай гімназыі (скончыў зь срэбным мэдалём у 1871 годзе), потым навучаўся на юрыдычным факультэце Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта, які ў 1874 годзе пакінуў. З 1878 г. апынуўся на дзяржаўнай службе ў ведамстве ўстаноў імпэратрыцы Марыі. З 1890 году зьяўляўся нязьменным распарадчыкам гандлёвага дома «Спадчыньнікі А. Ф. Паклеўскага-Козел», які быў зарэгістраваны ў 1890 годзе адначасова ў Цюмені й Екацярынбурзе з асноўным капіталам у 420 тыс. руб.; гандляваў сьпіртнымі напоямі ўласнай вытворчасьці й прывазнымі вінаграднымі вінамі. У ліку прадпрыемстваў, якія належалі Вінцэнту Козел-Паклеўскаму на 1903 год, былі чыгунна-плавільныя й жалезаробчыя заводы Халуніцкай горназаводзкай акругі ў Слабодзкім і Глазаўскім паветах Вяцкай губэрні, некалькі каменных вінакурных заводаў (чатыры ў Пермскай губэрні, па адным у Арэнбургзкай і Табольскай губэрнях), Ертарская й Сарсынскія шклянаробныя фабрыкі. Сярод яго зямельных уладаньняў былі маёнткі Быкаўшчына ў Віцебскай губэрні, Красны Бераг у Бабруйскім павеце Менскай губэрні, Дзямарына ў Траецкім павеце Арэнбугзкай губэрні, Цюшэўскае ў Пермскай губэрні, ва Ўфімскай губэрні паселішчы Сафійскія хутары — землі зь лесам у 6.250 дзесяцін, у Турынскім павеце Табольскай губэрні — лясная дача ў 100.000 дзесяцін. Акрамя таго, Вінцэнту Козел-Паклеўскаму належалі 15 і 18 драўляных дамоў (у Санкт-Пецярбурзе, Пярмі, Екацярынбурзе, Камышлове, Шадрынску, Верхатур’е, Краснаўфімску, Куртамышу, Бірску, Табольску, Цюмені, Кургане, Сяміпалацінску, Омску, Паўладар’і, на Ніжнятагільскім, Кушвінскім, Міяскім, Неўянскім, Таліцкім заводах). Пазьней ім былі набыты залатыя капальні ў некалькіх губэрнях, азбэставыя, медныя й сярэбраныя руднікі й іншыя гандлёвыя й прамысловыя прадпрыемствы. У 1880—1895 гадах зьяўляўся старшыной біржавога камітэту Ніжагародзкага кірмашу. Быў старшынёй екацярынбурзкага адзьдзяленьня Сыбірскага гандлёвага банку, сябрам рады Волска-Камскага банку. Быў сябрам Ангельскай гандлёва-прамысловай палаты й рады ўральскіх горнапрамыслоўцаў. Займаўся актыўнай дабрачыннай і грамадзкай дзейнасьцю. Быў ганаровым міравым судзьдзёй. Аказаў значную падтрымку ў правядзеньні ў 1887 годзе Сібірска-Ўральскай навукова-прамысловай выставы. Сябра Ўральскага таварыства аматараў прыродазнаўства. Сябра дабрачыннага каталіцкага таварыства ў Пецярбурзе. Таксама працаваў ад імя польскіх студэнтаў у Расеі й прымаў у сваім доме польскую эліту ў эміграцыі. Пасьля выбуху бальшавіцкага перавароту восеньню 1917 г. эвакуаваўся ў Шандрынск. У 1919 годзе выехаў праз Уладзівасток у незалежную Польшчу. Жыў у Варшаве, дзе правёў апошнія гады жыцьця.
Прыватнае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ажаніўся з Марыяй Гатоўскай, дачкой вайсковага інжынэра, генэрал-лейтэна Міхаіла Гатоўскага. У гады Другой сусьветнай вайны жыла ў Варшаве, падтрымліва супраціўленьне акупантам, у асноўным фінансава. Разам з Вінцэнтам яны мелі трое дзяцей: Альфонс-Аляксандар (4 лютага 1891 — 9 лістапада 1962), які пераехаў у Ангельшчыну й ажаніўся на Зое Стэкль. У іх трое дзяцей: Раман (1920—1926), Аляксандар (1925—1966) і Вінцэнт (1929—2018); Станіслаў (1902 — 11.11.1978), які нарадзіўся ў Варшаве; дачка Марыя (1889—1956), якая выйшла замуж за польскага пісьменьніка Вінцэнта Хжаноўскага, была перакладніцай з ангельскай мовы.