Вікіпэдыя:Што б зрабіць…
Выгляд
(Перанакіравана з «Вікіпэдыя:ЗРАБІЦЬ»)
Скарачэньне: ВП:ЗРАБІЦЬ |
---|
На гэтай старонцы будуць пералічаныя задачы, ідэі, пажаданьні, пляны: што варта зрабіць для Вікіпэдыі.
Пастаянныя, рэгулярныя задачы
[рэдагаваць крыніцу]- Рабіць фарматаваньне артыкулаў у адпаведнасьці з прынятым стандартам Вікі-фарматаваньня. Пералік артыкулаў, якія трэба фарматаваць, зьмешчаны ў катэгорыі артыкулы да вікіфікацыі.
- Дадаваць матэрыял у накіды, пашыраць кароткія артыкулы.
- Праглядаць апошнія зьмены і пазначаць накіды і не-вікіфікаваныя артыкулы адпаведнымі шаблёнамі: {{Накід}} і {{Вікіфікаваць}}.
- Праглядаць артыкулы і выпраўляць граматычныя памылкі.
- Шукаць матэрыялы, якія магчыма ўжываць у Вікіпэдыі, пытацца дазволу на выкарыстаньне.
- Дапамагаць пачынаючым удзельнікам і ўдзельніцам: тлумачыць правілы паводзін, афармленьня, выкарыстаньня катэгорыяў і г. д.
- Выяўляць магчымыя парушэньні аўтарскіх правоў.
- Дадаваць артыкулы (перакладаць зь іншых моўных вэрсіяў Вікіпэдыі ці ствараць самастойна), суадносна са сьпісам артыкулаў, якія павінныя быць у кожнай Вікіпэдыі.
- Фатаграфаваць Беларусь. Здымкі пажадана зьмяшчаць у ВікіСховішчы згодна вольных ліцэнзіяў.
- Сканаваць цікавыя здымкі, малюнкі і г. д. з кніг і часопісаў, маркі, паштоўкі, грошы, якія знаходзяцца ў грамадзкім набытку (public domain) і загружаць іх у Вікісховішча.
- Пераносіць файлы з свабоднымі ліцэнзіямі ў Вікісховішча
- Удзельнікам і ўдзельніцам з прыгожымі галасамі, хто добра валодае аўдыёзапісам з дапамогай кампутара — запісваць у фармаце Ogg Vorbis вымаўленьне беларускіх словаў для ВікіСховішча. Прыклады вымаўленьня: ангельскае, польскае, расейскае.
- Дадаваць катэгорыі ў артыкулы без катэгорыяў.
- Ствараць артыкулы: запыты на пераклад і запыты на стварэньне.
Часовыя задачы
[рэдагаваць крыніцу]Пісаць артыкулы на дадзеныя тэмы: тое, што пажадана дадаць у першую чаргу.
- Геаграфія — артыкулы пра Беларусь (гарады, вёскі, рэкі…), яе суседзяў, іншыя краіны.
- Гісторыя — Беларусі.
- Культура народаў Беларусі. У прыватнасьці — беларуская кухня (праект «Наша Ежа»)
- Выбітныя асобы Беларусі, гістарычныя і сучасныя
- Жывёльны і расьлінны сьвет Беларусі
- Палітыка і грамадзтва Беларусі (палітычныя партыі, грамадзкія аб'яднаньні, дзяржаўныя ўстановы).
- Паганства і міталёгія на тэрыторыі Беларусі.
- Спорт (асабліва футбол).
Пераклад тыдня
[рэдагаваць крыніцу]- Пераклад тыдня (анг.) — агульная інфармацыя пра што гэта такое
Для стварэньня і пашырэньня ў гэтым месяцы прапануюцца наступныя артыкулы: