Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/3 сакавіка
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
1067 — адбылася бітва на рацэ Нямізе (на выяве) паміж войскам Усяслава Чарадзея і злучанымі дружынамі князёў Кіеўскай Pycі; першы пісьмовы ўспамін пра Менск
1623 — кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Невелю Магдэбурскае права і герб
1802 — у Вене апублікавалі «Месяцовую санату» Бэтговэна
1861 — Аляксандар II выдаў Маніфэст пра скасаваньне прыгоннага права ў Расейскай імпэрыі
1875 — у Парыжы адбылася прэм’ра опэры «Кармэн»
1875 — у Манрэалі (Канада) прайшоў першы афіцыйны матч у хакей з шайбаю
1918 — падпісаньне Берасьцейскага міру паміж Нямеччынай і Савецкай Расеяй
1923 — у Вільні выйшаў першы нумар беларускае газэты «Новае Жыцьцё»
1991 — у Латвіі ды Эстоніі адбыліся рэфэрэндумы, большасьць удзельнікаў якіх выказалася за выйсьце са складу СССР
3 сакавіка: Міжнародны дзень пісьменьніка
Архіў · Сёньня 28 лютага 2021 году · Абнавіць гэтую старонку