Перайсьці да зьместу

Віктар Ганчароў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віктар Ганчароў
Дата нараджэньня 14 сакавіка 1939 (85 гадоў)
Месца нараджэньня Сакалоўка, Мацьвеева-Курганскі раён, Растоўская вобласьць, Расейская СФСР, Савецкі Саюз
Месца вучобы Варонескі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1962)
Занятак навуковец, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра лазэрная фізыка
Месца працы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Навуковая ступень доктар навук (1994)
Узнагароды Дзяржаўная прэмія Беларусі (1992)

Віктар Канстанцінавіч Ганчароў (нар. 1939, Сакалоўка, Мацьвеева-Курганскі раён, Растоўская вобласьць, цяпер Цэнтральная фэдэральная акруга, Расея) — беларускі радыёфізык.

Аўтар навуковых працаў у галіне фізыкі плязма-дынамічных працэсаў пры лазэрным плязьменным узьдзеяньні на мэталы і кампазыцыйныя матэрыялы. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1992). Доктар фізыка-матэматычных навук (1994) і прафэсар фізыкі (2006)[1].

У 1941 годзе пераехаў з маці ў Новую Чыглу Талаўскага раёну (Варонеская вобласьць, Расейская СФСР). У 1962 годзе скончыў Варонескі дзяржаўны ўнівэрсытэт паводле спэцыяльнасьці «радыёфізыка і электроніка»[2]. У 1962—1965 гадох працаваў інжынэрам-канструктарам Спэцыяльнага канструктарска-тэхналягічнага бюро «Менскага прыборабудаўнічага заводу» (Беларуская ССР). У 1965 годзе працаўладкаваўся ў Інстытут фізыкі Акадэміі навук Беларускай ССР. У 1973 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Ўзьдзеяньне лазэрнага выпраменьваньня на паглынальныя матэрыялы, як крыніца рухомай нізкатэмпэратурнай плязмы». У 1979 годзе заняў пасаду загадніка лябараторыі лазэрнай плязмадынамікі Навукова-дасьледчага інстытуту дастасоўных фізычных праблемаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту[1].

У 1993 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю на тэму «Ўзьдзеяньне лазэрнага выпраменьваньня з мэталамі ў рэжыме ўтварэнья эразійнай плязмы з кандэнсаванай дыспэрснай фазай». Напісаў 288 навуковых артыкулаў. Пад ягоным кіраўніцтвам абаранілі 8 кандыдацкіх дысэртацыяў. Кіраваў заданьнямі 8 Дзяржаўных навукова-тэхнічных праграмаў: «Высокаэнэргетычныя, ядзерныя і радыяцыйныя тэхналёгіі», «Фатоніка» і «Плёнка», «Кагерэнтнасьць» і «Аптатэх-1», «Мэханіка, тэхнічная дыягностыка і мэталюргія», «Функцыянальныя матэрыялы» і «Канвэргенцыя»[3].

  1. ^ а б Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 14 сакавіка 2014. — № 47 (27657). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Ганчароў Віктар Канстанцінавіч // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1997. — Т. 5. — С. 33. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0
  3. ^ Ганчароў Віктар Канстанцінавіч (рас.) // Інстытут дастасоўных фізычных праблемаў імя Антона Сеўчанкі, 2022 г. Праверана 20 кастрычніка 2022 г.