Перайсьці да зьместу

Вячаслаў Чарнавол

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Чарнавіл.
Вячаслаў Чарнавіл
па-ўкраінску: Вячеслав Максимович Чорновіл
15 траўня 1990 — 10 траўня 1994
11 траўня 1994 — 12 траўня 1998
12 траўня 1998 — 26 сакавіка 1999
30 студзеня 1995 — 22 студзеня 1996
22 студзеня 1996 — 1 красавіка 1999
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 24 сьнежня 1937
Еркі, Чаркаская вобласьць
Памёр: 25 сакавіка 1999
Барыспаль, Кіеўская вобласьць
Партыя: Народны Рух Украіны
Сужэнец: Атэна Васільеўна Пашко
Дзеці: Андрэй Чарнавіл[d] і Тарас Чарнавіл[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Герой Украіны ордэн Дзяржавы ордэн князя Яраслава Мудрага V ступені
Нацыянальная прэмія Ўкраіны імя Тараса Шаўчэнкі
Выява аўтографу

Вячасла́ў Максі́мавіч Чарнаві́л (па-ўкраінску: Аўдыё Чорновіл В'ячеслав Максимович ; 24 сьнежня 1937, сяло Еркі, Чаркаская вобласьць — 25 сакавіка 1999, Барыспаль, Кіеўская вобласьць) — украінскі палітык, грамадзкі дзяяч, праваабаронца, дысыдэнт супраць савецкай улады. Адзін з заснавальнікаў Украінскай Хэльсынскай Суполкі. Адзін з заснавальнікаў Народнага Руху Ўкраіны.

Юбілейная манэта, наміналам у 2 грыўні, прысьвечаная Вячаславу Чарнавілу

Нарадзіўся 24 сьнежня 1937 году ў сям’і настаўнікаў. У савецкія часы сям’я Чарнавіла не адзін раз была рэпрэсаваная. Так, напрыклад, быў арыштаваны і пасьля не вярнуўся зь няволі брат бацькі Вячаслава, Пётар Ёсіфавіч Чарнавіл. У 1946 годзе паступіў у школу ў другую клясу, бо чытаў з чатырох гадоў. Ён скончыў яе ў 1955 годзе з залатым мэдалём. У тым жа годзе Вячаслаў паступіў у Кіеўскі нацыянальны ўнівэрсытэт імя Тараса Шаўчэнкі на філялягічны факультэт, але з другога курсу перайшоў на факультэт журналістыкі. Ужо ва ўнівэрсытэце меў сур’ёзныя праблемы праз свае палітычныя погляды. У 1958 годзе змушаны быў узяць «адпачынак» (езьдзіў на будаўніцтва ў Жданаў, цяпер Марыюпаль). У 1960 годзе скончыў унівэрсытэт. Зь ліпеня 1960 па травень 1963 працаваў на Львоўскай студыі тэлебачаньня. Спачатку — рэдактарам, потым старэйшым рэдактарам моладзевых праграм. Пачаткаў выступаць як літэратурны крытык. У прыватнасьці, вывучаў творчасьць Тараса Шаўчэнкі, Барыса Грынчэнкі. У траўні 1963 году пераехаў у Выжгарад, дзе працаваў на будаўніцтве Кіеўскай гідраэлектрастанцыі (да верасьня 1964 году). У 1964 годзе прайшоў па конкурсе ў асьпірантуру Кіеўскага пэдагагічнага інстытуту, але ня быў дапушчаны да вучобы праз палітычныя погляды.

Вячаслаў — выбітны дзяяч нацыянальна-вызваленчага руху ва Ўкраіне. Ён выступаў за адраджэньне ўкраінскай культуры й мовы, дзяржаўнага сувэрэнітэту Ўкраіны. Прымаў актыўны ўдзел у дзейнасьці Кіеўскага клюбу творчай моладзі. 4 верасьня 1965 году выступаў разам зь Янам Дзюбам і Васілём Стусам у кінатэатры «Ўкраіна» на прэм’еры фільма Параджанава «Цені забытых продкаў» з пратэстам супраць арыштаў украінскай інтэлігенцыі. Далей — ператрусы й допыты. У верасьні 1965 году за ўдзел у праваабарончым руху звольнены з працы ў газэты «Маладая гвардыя». Але яму атрымалася ўладкавацца літаратурным працаўніком у газэце «Сябар чытача». У сувязі з адмовай даваць зьвесткі на закрытым судзе супраць братоў Горыніў Вячаслава Чарнавіла засудзілі да трох месяцаў прымусовай працы. У траўні 1966 году напісаў кнігу «Правасудзьдзе або рэцыдывы тэрору». У лістападзе 1967 году атрымаў тры гады турмы ў лягеры строгага рэжыму (чыньнікам стала дакумэнтальнае складаньне «Гора з розуму», дзе былі сабраныя матэрыялы, аб рэпрэсаваных дзеячах украінскай культуры). Пасьля таго, як кніжку надрукавалі за мяжой, сусьветная супольнасьць пачынае адстойваньне правоў палітвязьняў перад савецкім урадам. Таму шматлікім з тагачасных палітвязьняў менавіта дзякуючы Чарнаволу атрымалася выжыць. Пасьля вызваленьня ў 1969 годзе зь вялікімі складанасьцямі яму атрымалася ўладкавацца на працу. З 1970 году Вячаслаў працаваў назіральнікам на мэтэаралягічнай станцыі ў Закарпацьці, грабаром археалягічнай экспэдыцыі ў Адэскай вобласьці, потым працаваў на чыгуначнай станцыі Скнылаў у Львове. У 1970 годзе Чарнавіл пачаў падпольна выдаваць «Украінскі весьнік», часопіс, у якім друкаваліся апазыцыйныя матэрыялы. У 1972 годзе, падчас агульнаўкраінскай «зачысткі», ён ізноў пападае пад арышт. Ён быў сасланы ў лягер ЖХ-385/17-А (вёска Азёрнае) і ЖХ 385/3 (вёска Барашава) тэрмінам на шэсьць гадоў. Там ён быў арганізатарам і ўдзельнікам масавых акцыяў пратэсту і галадовак. Таксама ён вёў барацьбу за наданьне статусу палітвязьня.

Загінуў 25 сакавіка 1999 году ў аўтамабільнай аварыі. Пахаваны ў Кіеве на Байкавых могілках.

Узнагароды й прэміі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Ляўрэат Міжнароднай журналісцкай прэміі імя Нікаласа Тамаліна (1975)
  • Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Ўкраіны імя Тараса Шаўчэнкі (1996) у галіне журналістыкі й публіцыстыкі
  • Нагароджаны ордэнам Яраслава Мудрага V ступені (1997)
  • Прысвоена званьне Герой Украіны — (2000) (пасьмяротна)
Папярэднік
Лідэр Народнага Руху Ўкраіны
сьнежань 1992 — 25 сакавіка 1999
Наступнік
Генадзь Удавенка