Гусьцяра
Выгляд
| Гусьцяра | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Кляса | Касьцявыя рыбы |
| Атрад | Карпападобныя |
| Сямейства | Карпавыя |
| Род | Гусьцеры |
| Від | Гусьцяра |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Blicca bjoerkna | |
Гусьцяра (па-лацінску: Blicca bjoerkna) — рыба сямейства карпавых, адзіны прадстаўнік роду гусьцеры (Blicca). Народныя назвы — пласкірка, сухарэбрыца, сівуха, сьцерка, губар.
Даўжыня да 35 см, маса да 1,3 кг, але звычайна — 100—200 г. Чародная рыба. Серабрыстым, моцна сплюснутым з бакоў целам нагадвае маладога лешча. Гусьцяра адрозьніваецца ад ляшчоў выключна колькасьцю і разьмяшчэньнем глытачных зубоў, якіх знаходзіцца з кожнага боку не па пяць, а па сем і прытым у два рады.
| Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |