Вольт
Вольт (пазначэньне: В, V) — адзінка вымярэньня напругі ў сыстэме СІ.
Вольт роўны напрузе, выкліканай у электрычным ланцугу сталым токам сілай 1 ампэр пры магутнасьці 1 ват.
Адзінка атрымала сваю назву ў гонар італійскага фізыка і фізыёляга Алесандра Вольты.
1 В = 1/300 адз. патэнцыялу СГСЭ
Азначэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць]Вольт вызначаны як розьніца патэнцыялаў на канцах правадніка, які расьсейвае магутнасьць у адзін ват пры сіле току праз гэты праваднік у адзін ампэр. Т.ч., грунтуючыся на адзінках СІ, атрымаем м² · кг · с−3 · A−1, што эквівалентна джоўлю энэргіі на кулён электрычнага зараду, J/C.
Азначэньне на аснове эфэкту Джозэўсана
[рэдагаваць | рэдагаваць]З 1990 году Вольт стандартызаваны пасрэдніцтвам вымярэньня з выкарыстаньнем эфэкту Джозэўсана, пры якім ужываецца ў якасьці прывязкі да эталёну канстанта Джозэўсана, зафіксаваная 18-ай Генэральнай канфэрэнцыяй па вагам і вымярэньням як:
- K{J-90} = 0.4835979 GHz/µV.
Кратныя і дзельныя адзінкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]Дзясятковыя кратныя і дзельныя адзінкі напругі ўтвараюцца з дапамогай стандартных прыставак СІ.
| Кратныя | Дзельныя | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| велічыня | назва | пазначэньне | велічыня | назва | пазначэньне | ||
| 101 В | дэкавольт | даВ | daV | 10-1 В | дэцывольт | дВ | dV |
| 102 В | гэктавольт | гВ | hV | 10-2 В | сантывольт | сВ | cV |
| 103 В | кілявольт | кВ | kV | 10-3 В | мілівольт | мВ | mV |
| 106 В | мэгавольт | МВ | MV | 10-6 В | мікравольт | мкВ | µV |
| 109 В | гігавольт | ГВ | GV | 10-9 В | нанавольт | нВ | nV |
| 1012 В | тэравольт | ТВ | TV | 10-12 В | пікавольт | пВ | pV |
| 1015 В | пэтавольт | ПВ | PV | 10-15 В | фэмтавольт | фВ | fV |
| 1018 В | экзавольт | ЭВ | EV | 10-18 В | аттавольт | аВ | aV |
| 1021 В | зэтавольт | ЗВ | ZV | 10-21 В | зэптавольт | зВ | zV |
| 1024 В | ётавольт | ІВ | YV | 10-24 В | ёктавольт | іВ | yV |