Валеры Мараў
| Валеры Мараў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 17 лістапада 1993[1] (32 гады) | |
| Рост | 169 см | |
| Вага | 67 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2014—2015 | Тарпэда-БелАЗ | 1 (0) |
| 2014 | → Смалявічы | 25 (0) |
| 2016—2017 | Ворша | 50 (2) |
| 2018 | Дняпро Магілёў | 11 (0) |
| 2018 | ЮАС | 12 (0) |
Валеры Мараў (нарадзіўся 17 лістапада 1993 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З 2011 году выступаў за дубль жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ». У сэзоне 2013 году пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, а сэзон 2014 году правёў у арэндзе ў клюбе Першай лігі «Смалявічы-СТІ». У 2015 годзе вярнуўся ў «Тарпэда-БелАЗ», дзе пераважна зноў абараняў колеры клюбу ў дублюючым складзе. 17 жніўня 2015 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць мазырскай «Славіі» (2:1). Аднак, больш да сканчэньня сэзону на полі не зьяўляўся.
У 2016 годзе, пакінуўшы жодзінскі клюб, стаў гульцом «Воршы»[2], дзе замацаваўся ў першым складзе. З студзеня 2018 году праходзіў прагляд у менскім «Промні» і ў сакавіку склаў зь ім кантракт[3]. Пачынаў сэзон 2018 году ў стартавым складзе сталічнага клюбу, аднак пазьней страціў месца ў асноўным складзе. У жніўні 2018 году пакінуў «Прамень»[4] і неўзабаве далучыўся да жыткавіцкага ЮАСу, дзе гуляў да канца сэзону 2018 году.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Тарпэда-БелАЗ | 2015 | Найвышэйшая ліга | 1 | 0 |
| Ворша | 2016 | Першая ліга | 24 | 1 |
| 2017 | Першая ліга | 26 | 1 | |
| Прамень | 2018 | Найвышэйшая ліга | 11 | 0 |
| ЮАС | Першая ліга | 12 | 0 | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Valeri Marov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Гигевич, Ходневич и еще пять игроков пополнили состав «Орши» (рас.)
- ↑ Три футболиста пополнили ряды «Луча» (рас.)
- ↑ "Луч" расстался с Маровым и Коне
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)