Вайскова-паветраныя сілы Азэрбайджану
Вайскова-паветраныя сілы Азэрбайджану | |
Azərbaycan hərbi hava qüvvələri | |
Эмблема ВПС Азэрбайджану | |
Гады існаваньня | з 1992 году — цяпер |
---|---|
Краіна | Азэрбайджан |
Уваходзіць у | Міністэрства Абароны Азэрбайджану |
Тып | від вайсковых сілаў |
Колеры | (Апазнавальны знак ВПС Азэрбайджану) |
Вайскова-паветраныя сілы Азэрбайджану (па-азэрбайджанску: Azərbaycan hərbi hava qüvvələri) — від узброеных сілаў Азэрбайджану.
Па стане на 2006 год колькасьць ВПС Азэрбайджану складала 7900 вайскоўцаў[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сучасная гісторыя ВПС Азэрбайджану пачалася 8 красавіка 1992 году, калі азэрбайджанскі лётчык старэйшы лейтэнант Вагіф Курбанаў, які служыў на авіяцыйнай базе Сіталчай, дзе грунтаваўся 80-й асобны штурмавы авіяполк, сагнаў самалёт Су-25 і пасадзіў яго на грамадзянскім аэрадроме ў месьце Еўлах. У далейшым колькасьць баявых самалётаў пастаянна расла. Павялічылася таксама колькасьць пілётаў і палепшыўся ўзровень іх баявой падрыхтоўкі. Так, у 1995 годзе ў ВПС было ўсяго некалькі лётчыкаў, цяпер у шэрагах узброеных сіл Азэрбайджану налічваецца некалькі сотняў добра навучаных пілётаў. Большасьць пілотаў ВПС Азэрбайджану праходзілі курсы і стажыроўкі ў Турэччыне, Нямеччыне, ЗША і іншых краінах.[Крыніца?]
Якасьць баявых самалётаў таксама палепшылася — на месца старых мадэляў закупляюцца новыя, у асноўным ва Ўкраіне і Расеі. Вялікая ўвага надаецца сацыяльнай забясьпечанасьці афіцэраў ВПС.
Зь нядаўніх часоў войскі супрацьпаветранай абароны далучаны да ВПС Азэрбайджану. У страі застаюцца зэнітна-ракетныя комплексы С-75 і С-125 клясы «зямля-паветра», ваенныя зэнітна-ракетныя комплексы «Круг» і «Аса». Разам з радарных станцыяў СПА краіны здольна адсочваць ня толькі ўласную паветраную прастору, але і дзяржаваў у памежнай паласе.[Крыніца?]
Пункты базаваньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Месцазнаходжаньне | Каардынаты | Найменьне авіябазы | ВПП (даўжыня, пакрыцьцё) | Тэхнічнае аснашчэньне |
---|---|---|---|---|
Кюрдамір | 40°16′25″ пн. ш. 48°09′49″ у. д. / 40.27361° пн. ш. 48.16361° у. д. | АБ Кюрдамір | 2500 м, бетон | |
Гянджа | 40°44′18″ пн. ш. 46°19′02″ у. д. / 40.73833° пн. ш. 46.31722° у. д. | АБ Гянджа | ? | |
Баку | 40°24′28″ пн. ш. 50°11′49″ у. д. / 40.40778° пн. ш. 50.19694° у. д. | АБ Кала | 3000 м, бэтон 3000 м, грунт |
|
Шамкір | 40°53′24″ пн. ш. 45°57′45″ у. д. / 40.89° пн. ш. 45.9625° у. д. | АБ Даляр | 2500 м, бэтон | |
Сумгаіт | 40°35′27″ пн. ш. 49°33′15″ у. д. / 40.59083° пн. ш. 49.55417° у. д. | АБ Помпавы | 2500 м, бэтон | |
Ленкарань | 38°45′06″ пн. ш. 48°48′39″ у. д. / 38.75167° пн. ш. 48.81083° у. д. | Аэрапорт Ленкаран | 3200 м, бэтон (часткова разабраная) |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ IISS Military Balance 2005/2006 (анг.)