Вайнаская дэмакратычная партыя
| Вайнаская дэмакратычная партыя | |
| па-чачэнску: Вайнехан Демократан Цхьанкхетаралла | |
| Лідэр партыі | Зэлімхан Яндарбіеў |
|---|---|
| Заснавальнік | грамадзкае аб’яднаньне «Адзінства» (чач. Барт) |
| Дата заснаваньня | 18 лютага 1990 (36 гадоў таму) |
| Распушчаная | 1991 |
| Штаб-кватэра | |
| Саюзьнікі і блёкі | Кангрэс чачэнскага народу |
| Ідэалёгія | незалежнасьць, чачэнцы, антыкамунізм, Чачэнія і нацыяналізм |
Вайнаская дэмакратычная партыя (па-чачэнску: Вайнехан Демократан Цхьанкхетаралла) — партыя, створаная ў 1990 годзе ў Чачэніі як плятформа радыкальных чачэнскіх нацыяналістаў. З увядзеньнем кіраўніком СССР Міхаілам Гарбачовым рэфармісцкай палітыкі перабудовы і галоснасьці ў сярэдзіне 1980-х людзі атрымалі свабоду волевыяўленьня. У Чачэніі прачнуліся нацыянальныя пачуцьці і чачэнцы заявілі пра свае правы. Зьявілася патрэба выказваць думку пра лёс сваёй рэспублікі. Паўсюль зьявіліся нефармальныя арганізацыі і групы грамадзянскага дзеяньня. Вайнаская дэмакратычная партыя ўтварылася на аснове заснаванага ў канцы ліпеня 1989 году грамадзкага аб’яднаньня «Адзінства» (чач. Барт)[1], якое выдавала аднайменную газэту пры дапамозе чачэнскіх студэнтаў Масквы. Лідэры арганізацыі «Адзінства» наведалі Першы кангрэс канфэдэрацыі горных народаў, які праходзіў у Сухумі ў жніўні 1989 году[2] У назву ўваходзіць слова вайнах, якое азначае назву народу ад якога, паводле паданьня, узьніклі чачэнцы й інгушы. Існавала да 1991 году. Падрыхтавала Кангрэс чачэнскага народу. Падтрымлівала Джахара Дудаева. Выступала супраць камунізму і за стварэньне незалежнай дэмакратычнай Чачэніі[3]. Узначаліў партыю будучы прэзыдэнт Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя Зэлімхан Яндарбіеў[4] Сярод сябраў таксама Саід-Хасан Абумусьлімаў. Існуе думка, што ўтварэньне Вайнаскай дэмакратычнай партыі стала адным з вызначальных чыньнікаў у разьвіцьці нацыяналістычнага руху ў Чачэна-Інгускай Аўтаномнай Рэспубліцы[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Міраслаў Кулеба. На парозе свабоды // Імпэрыя на каленях / Пераклаў Валеры Буйвал. — Менск: 2011. — С. 8. — 107 с.
- ↑ Amjad M. Jaimoukha The Chechens: A Handbook. — Psychology Press, 2004. — P. 61. — ISBN 0415323282
- ↑ Henze P. B. Islam in the North Caucasus. — Santa Monica: CA: RAND, 1995. — P. 25.
- ↑ Tanrisever O. F. The battle for Chechnia: Russia confronts Chechen secessionism (1989-1999) // METU Studies in Development. — 2000. — № 27(2). — С. 65.
- ↑ Kermach R. The Separatism of Chechnya in 1991: Prerequisites for the Republic’s Secession from Russia // Kyiv-Mohyla Law and Politics Journal. — 2016. — № 2. — С. 203-216.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|