Вадашчур малы
Вадашчур малы | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Надатрад | Ляўразыятэрыі (Laurasiatheria) |
Атрад | Мошкаедныя (Eulipotyphla) |
Сямейства | Зямлярыйкавыя (Soricidae) |
Род | Вадашчур (Neomys) |
Від | Вадашчур малы |
Бінамінальная намэнклятура | |
Neomys anomalus Cabrera, 1907 | |
Арэал | |
Вадашчур малы (Neomys anomalus) — жывёла клясы сысуноў атрада мошкаедных сямейства зямлярыйкавых.
Распаўсюджваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сустракаецца ў Эўропі і Заходняй Азіі (Албанія, Аўстрыя, Баўгарыя, Беларусь, Бэльгія, Босьнія і Герцагавіна, Вугоршчына, Германія, Грэцыя, Іран, Іспанія, Італія, Ліхтэнштэйн, Малдова, Партугалія, Паўночная Македонія, Польшча, Расія, Румынія, Сэрбія, Славакія, Славенія, Турцыя, Украіна, Францыя, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія, Швайцарыя) ад узроўню мора да 1850 м. Насяляе пышную расьліннасьць побач з павольна цякучымі або стаячымі эўтрофнымі водамі (балоты, азёры, рэкі, ручаі). На выбар асяроддзя пражывання ўплывае канкурэнцыя з буйнейшай N. fodiens. Увогуле, N. anomalus менш водны, чым N. fodiens, і можа каланізаваць тэрыторыі, далёкія ад вады. Аднак у рэгіёнах, дзе N. fodiens адсутнічае, N. anomalus можа заняць водную нішу свайго канкурэнта і павялічыць памеры.
Постаць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Яго даўжыня складае 6–9 см, даўжыня хваста 4–7 см, маса 6–16(18,5) г. Зьверху поўсць шыферна-чорная, а зьнізу ад шэрага да белага. Морда з доўгімі вусамі. Хвост голы. Кончыкі зубоў чырванавата-карычневыя.
Лад жыцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Палюе на мяккацелых бесхрыбетных, такімі як лічынкі вусякоў, павукі і чарвякі. Размнажэньне, верагодна, адбываецца з красавіка па кастрычнік. Самка мае максімум тры памёту ў год, кожны з якіх зьмяшчае ад 3 да 13 дзіцянятаў. Працягласьць жыцьця гэтых жывёл, у няволі, складае прыкладна 2 гады.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |