Вадашчур
| Вадашчур | |
Вадашчур малы | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы (Animalia) |
| Тып | Хордавыя (Chordata) |
| Кляса | Сысуны (Mammalia) |
| Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
| Надатрад | Ляўразыятэрыі (Laurasiatheria) |
| Атрад | Мошкаедныя (Eulipotyphla) |
| Сямейства | Зямлярыйкавыя (Soricidae) |
| Род | Вадашчур |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Neomys Kaup, 1829 | |
Вадашчур (Neomys) — род жывёл клясы сысуноў атрада мошкаедных сямейства зямлярыйкавых.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гэтыя жывёлы дасягаюць даўжыні цела ад 7 да 10 сантымэтраў, даўжыні хваста ад 4,5 да 8 сантымэтраў і вагі ад 12 да 18 грам. Вушы маленькія і амаль цалкам схаваныя ў поўсьці. Валасяны полаг кароткі і шчыльны, зьверху афарбаваны ад шэра-бурага да чорнага, ніз больш светлы, часта белы.
Распаўсюджваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сустракаецца на большай частцы Эўропы, ў частцы паўночнай Азіі, а таксама ў Турцыі і Іране. Звычайна яны сустракаюцца каля вадаёмаў, такіх як азёры, рэкі або балоты.
Лад жыцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Яны ўмелыя плыўцы і нырцы і часта шукаюць ежу ў вадзе. Каб адпачыць, яны сыходзяць у норы, якія выкапалі самі або перанялі ў іншых дробных сысуноў. Яны могуць быць актыўнымі як днём, так і ноччу і вядуць пераважна адзіночны лад жыцьця. Рацыён складаецца як з бесхрыбетных (напрыклад, лічынак вусякоў), так і з дробных хрыбетных (напрыклад, рыб і жаб).
Віды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вадашчур вялікі (Neomys fodiens) (Pennant, 1771)
- Вадашчур малы (Neomys anomalus) Cabrera, 1907
- Neomys milleri Mottaz, 1907
- Neomys teres Miller, 1908
| Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |