Армянскі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Армянскі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт
Հայաստանի պետական տնտեսագիտական համալսարան, Armenian State University of Economics, Ереванский институт народного хозяйства, Ереванский государственный экономический университет, Армянский государственный экономический университет
Выява лягатыпу
Лягатып
Заснаваны 1975[1]
Месцазнаходжаньне
Горад
Краіна
Вэб-сайт asue.am

Армянскі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт — вышэйшая навучальная ўстанова ў Армэніі, Ерэван.

Навучаньне ў ВНУ арганізавана ў стацыянарнай і завочнай формах. Працягласьць навучаньня ў бакаляўрыяце стацыянара складае 4 гады, а магістратура стацыянару 2 гады, завочны бакаляўрыят доўжыцца 5 гадоў, а магістратура 2,5 года.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вытокі заснаваньня Армянскага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту пачынаюцца з 1930 году з каапэратыўнага эканамічнага інстытуту. У 1975 годзе сфармавана як самастойная адзінка: Ерэванскі інстытут народнай гаспадаркі. Пастановай ураду Рэспублікі Армэнія ад 30 лістапада 1999 году пераназваны ў Ерэванскі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт. 6 студзеня 2006 году ВНУ атрымала статус унівэрсытэту і атрымала назву «Армянскі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт».

Унівэрсытэт на працягу свайго існаваньня даў звыш 30.000 выпускнікоў, якія працуюць у сфэры вышэйшай адукацыі, эканамічнай, навуковай, культурнай і іншых сфэрах рэспублікі і за яе межамі. 25 катэдраў дзее ў складзе шасьці факультэтаў АДЭУ. Эканамічны ўнівэрсытэт мае філіялы ў Гюмры і Ехегнадзоры. З 26 красавіка 2011 году рэктарам Армянскага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту зьяўляецца доктар эканомікі, прафэсар Корн Атон.

Паводле дадзеных 24 кастрычніка 2013 году ў ВНУ вучылася 7932 студэнтаў, а паводле дадзеных ад 17 сьнежня ВНУ меў 931 супрацаўнікаў[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]