Біфітат
| Біфітат | |
| Тып | напой |
|---|---|
| Нацыянальная страва | беларуская |
| Паходжаньне | Беларусь |
| Рэгіён | Усходняя Эўропа |
| Аўтар | Натальля Жабанос, Вольга Ласкаўнёва і Людміла Сафроненка |
| Вырабнік | «Мазырскія малочныя прадукты» і «Малочны сьвет» (Горадня) |
| Дата зьяўленьня | 30 сьнежня 2002 (23 гады таму) |
| Час прыгатаваньня | 12 гадзінаў |
| Асноўны складнік | каровіна малако |
| Распаўсюджаныя складнікі | ацыдафільныя палачкі і біфідабактэрыі |
| Энэргетычная каштоўнасьць (у 100 г) | 55 ккал (230 кДж) |
| Харчовая каштоўнасьць (у 100 г) | |
| Падобныя стравы | біфідабакт |
Біфітат — беларускі кісламалочны напой з каровінага малака і закваскі на аснове бактэрыяў ацыдафільнай палачкі і біфідабактэрыяў[1].
Пры канцы тэрміну прыдатнасьці зьмяшчае прынамсі мільён прабіятычных мікраарганізмаў, у тым ліку біфідабактэрыяў, і 10 млн ацыдафільных палачак на грам напою. Выкарыстоўваецца для пастаяннага аздараўленчага харчаваньня дарослых і дзяцей. Мае тлустасьць ад 2,5 да 3,5 %. Тэрмін захоўваньня ў лядоўні складае ад 5 дзён у полістыролавым кубку[1] да 10 дзён у пюр-паку[2] і да 15 дзён у плястыкавай пляшцы[3]. 30 сьнежня 2002 году Натальля Жабанос, Вольга Ласкаўнёва і Людміла Сафроненка атрымалі аўтарства на патэнт біфітата ў якасьці супрацоўніцаў «Беларускага навукова-дасьледчага і канструктарска-тэхналягічнага інстытуту мясной і малочнай прамысловасьці» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Бiяпрадукт лячэбна-прафіляктычны кісламалочны «Біфітат» масавай доляй тлушчу 2,5% // УП «Мазырскія малочныя прадукты», 2022 г. Праверана 25 студзеня 2022 г.
- ↑ Бiяпрадукт лячэбна-прафіляктычны кісламалочны «Біфітат» м. д. т. 2,5% у Пюр-паку // УП «Мазырскія малочныя прадукты», 2022 г. Праверана 25 студзеня 2022 г.
- ↑ Біфітат (рас.) // ААТ «Малочны сьвет», 2022 г. Праверана 25 студзеня 2022 г.
- ↑ Натальля Жабанос, Вольга Ласкаўнёва і Людміла Сафроненка. Спосаб атрыманьня лекава-прафіляктычнага кісламалочнага напою «Біфітат» (рас.) // Партал «База патэнтаў Беларусі», 2022 г. Праверана 25 студзеня 2022 г.
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |