Тэрмапільская бітва
Тэрмапільская бітва | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
«Леанід у Тэрмапілах» (Жак-Люі Давід, 1814 г.) | |||||||||||
| |||||||||||
Супернікі | |||||||||||
Грэцкія полісы | Дзяржава Ахемэнідаў | ||||||||||
Камандуючыя | |||||||||||
Леанід I | Ксэркс I | ||||||||||
Колькасьць | |||||||||||
5,2 тыс. чалавек | 70 тыс. чалавек | ||||||||||
Страты | |||||||||||
2 тыс. забітымі | 20 тыс. забітымі[2] | ||||||||||
Тэрмапі́льская бі́тва — 3-дзённая абарона 5 тысячамі грэкаў Тэрмапільскага перавала (цяпер вобласьць Фтыятыда, Сярэдняя Грэцыя) ад праходу 70-тысячнага пэрсыдзкага войска ў пачатку жніўня 480 году да н. э. 3 жніўня 480 г. да н. э. пэрсыдзкае войска падыйшло да Тэрмапільскай цясьніны і стаяла насупраць грэцкага войска ў перавале без пачатку баявых дзеяньняў цягам 4 дзён (3—6 жніўня). Першыя 2 дні бітвы (7—8 жніўня) грэкі ўдавалі ўцёкі ўглыб перавала, дзе разьбівалі пэрсаў дробнымі групамі ў рукапашным баі. Уначы на 3-і дзень (9 жніўня) малейскі(el) здраднік Эфіяльт(el) з бліжэйшага гораду Трахіс(en) правёў 20 тыс. пэрсыдзкіх жаўнераў па горнай сьцяжыне з усходу ў тыл грэцкага войска[2]. Спартанскі цар Леанід загадаў грэцкім саюзьнікам адступіць безь яго дружыны, якая загінула ў той дзень разам зь ім пры прыкрыцьці адступленьня зь перавала асноўнай часткі грэцкага войска[1].
Першы дзень
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]7 жніўня 480 г. да н. э., пасьля 4 дзён стаяньня, Ксэркс загадаў 10 тыс. мідыйскіх і кісійскіх жаўнераў пэрсыдзкага войска напасьці на грэкаў у Тэрмапільскім перавале. У выніку амаль усе пэрсыдзкія нападнікі загінулі, бо мелі меншыя чым у грэкаў мячы і шчыты. Грэкі ж бараніліся ў найвузейшай частцы перавала, дзе месьцілася Факійская сьцяна, у паставе фалянгі пры дапамозе вялізных круглых бронзавых шчытоў і даўгіх дзідаў. Сярод абаронцаў страты склалі толькі 3 спартанцы. Тады Ксэркс накіраваў у перавал 10 тыс. сваіх «неўміручых» гвардзейцаў(fa), большасьць якіх грэкі таксама забілі пры дапамозе тактыкі ўдаванага адступленьня.
Другі дзень
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]8 жніўня Ксэркс накіраваў пэрсыдзкую пяхоту на захоп Тэрмапільскага перавала, якая панесла нават большыя страты, чым у 1-ы дзень бітвы. Уначы малейскі(el) здраднік Эфіяльт(el) з бліжэйшага гораду Трахіс(en) за ўзнагароду паведаміў Ксэрксу пра горную сьцяжыну ў абыход Тэрмапільскага перавала і прапанаваў правесьці ёй пэрсыдзкае войска. Тады Ксэркс накіраваў той сьцяжынай на ўсход ад перавала 20 тыс. жаўнераў на чале з ваяводам Гідарнам(fa).
Трэці дзень
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На сьвітанку 9 жніўня факійцы(el) (тысяча ваяроў), якіх Леанід паставіў ахоўваць выдадзеную Эфіяльтам сьцяжыну на ўсход ад Тэрмапільскага перавала, заўважылі набліжэньне пэрсыдзкага войска і адступілі на бліжэйшы пагорак. На зары Тырастыяд з гораду Кіма(el) (вобласьць Эолія, дзяржава Ахемэнідаў; цяпер Турцыя) паведаміў Леаніду аб пагрозе акружэньня. Леанід адразу склікаў вайсковую нараду(en), на якой пастанавалі адступіць асноўнымі сіламі ў Атэны для наступнай эвакуацыі месьцічаў. Для прыкрыцьця адступленьня грэцкай пяхоты ад насьціганьня пэрсыдзкай коньніцай на перавале пакінулі тылавую ахову(en) на чале са спартанскім царом Леанідам агульнай колькасьцю ў 1,5 тыс. ваяроў. Ранкам Ксэркс накіраваў у перавал 10 тыс. пэрсыдзкіх жаўнераў у складзе лёгкай пяхоты і коньніцы. Грэкі рушылі ім насустрач у шырэйшую частку перавала. У баі загінулі 2 браты пэрсыдзкага цара Ксэркса (Абраком(fa) і Абраком(en)) і спартанскі цар Леанід. Зламаўшы ўсе дзіды, грэкі перайшлі на кароткія мячы. Пасьля прыбыцьця пэрсыдзкага падмацаваньня з рэшткаў «неўміручых» гвардзейцаў грэкі адступілі за Факійскую сьцяну на Калонскі пагорак(en). Тым часам рэшткі тэбанцаў з грэцкага войска, якіх да бітвы налічвалася 400 ваяроў, здаліся ў палон. Разбурыўшы частку Факійскай сьцяны, Ксэркс загадаў акружыць Калонскі пагорак. Затым пэрсыдзкія лучнікі пачалі абстрэл пагорка, у ходзе якога забілі ўсіх яго грэцкіх абаронцаў.
Ушанаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На Калонскім магільным пагорку, дзе загінулі апошнія абаронцы Тэрмапільскага перавала, пасьля грэцка-пэрсыдзкіх войнаў паставілі помнік з эпіграмай паэта Сіманіда Кеоскага(en) (556—468 да н. э.), які аднавілі ў 1955 годзе. Таксама на месцы бітвы ўзьвялі бронзавую статую спартанскага цара Леаніда з надпісам унізе: «Прыйдзі і вазьмі(el)». На мэтопах па баках зьмясьцілі батальныя сцэны.
У 1997 г. урад Грэцыі адкрыў на месцы бітвы мармуровую статую з надпісам унізе: «У памяць аб 700 тэсьпійцах(el)», якія засталіся ў Тэрмапільскім перавале разам са спартанцамі на 3-і дзень бітвы.
У культуры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Прыйдзі і вазьмі»(el) (480 г. да н. э., за 4 дні да бітвы) — адказ спартанскага цара Леаніда на пісьмовае патрабаваньне пэрсыдзкага цара Ксэркса «Здайце зброю»
- «Тэрмапілы»(en) (1868—1907) — брытанскі гандлёва-марскі кліпер
- Гімн Калюмбіі (1887 г., 9-я страфа) — гімн аўтарства 1-га прэзыдэнта адноўленай Рэспублікі Калюмбія Рафаэля Нуньеса(es) (1886—1894)
- «Тэрмапілы» (1903) — паэма грэцкага паэта Канстантынаса Кафавіса(el) (1863—1933)
- «Тэрмапілы»(en) (1945—1968) — брытанская падводная лодка
- «300 спартанцаў»(en) (1962) — амэрыканскі фільм рэжысэра Рудольфа Матэ(en) (1898—1964)
- «Шчыт Таласа»(it) (1988) — раман італьянскага пісьменьніка Валерыя Манфрэдзі(it) (нар. 1943)
- «Вогненая брама»(en) (1998) — раман амэрыканскага пісьменьніка Стывэна Прэсфілда(it) (нар. 1943)
- «300»(en) (1998) — комікс амэрыканскага пісьменьніка Фрэнка Мілера(en) (нар. 1957), які экранізавалі ў 2006 г. і перарабілі ў відэагульню ў 2007 годзе. У 2008 г. на экранізацыю зьнялі пародыю.
- «Апошняя лінія абароны 300»(en) (2007) — дакумэнтальны фільм амэрыканскага рэжысэра Дэвіда Пэдруша (нар. 1970)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Дзьве даты // Зьвязда : газэта. — 9 жніўня 2008. — № 148 (26261). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
- ^ а б Фермапілы // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 16. — С. 358. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0263-6