Мідыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мідыя ў 600 г. да н. э.

Мі́дыя — рабаўладальніцкая дзяржава ў паўночна-заходняй частцы Іранскага нагор’я. Існавала ў VII[1]—VI стст. да н. э. Сталіца: г. Экбатана.

У часы праўленьня цара Кіяксара (625 ці 624—584 да н. э.) Мідыя была найбольшай дзяржавай Старажытнага Ўсходу. Заваявала Манэйскае царства (Ману), Урарту, у саюзе з Бабілёніяй разграміла Асырыю. У 550 ці 549 да н. э. была заваяваная пэрсамі і ўвайшла ў склад дзяржавы Ахемэнідаў.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Час узьнікненьня паводле асырыйскіх крыніцаў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.7. Манцякі — Паддубічы / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел. Сав. Эн., 1973. — 608 с.: іл., карты. С.170.
  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.155. ISBN 5-343-00151-3.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Мідыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў