Бурж
| Бурж франц. Bourges | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Францыя | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Рэгіён | Цэнтар-Валь дэ Люар | ||||
| Дэпартамэнт | Шэр | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| mayor of Bourges[d] | Yann Galut[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 169 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 47°04′47″ пн. ш. 2°24′02″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 67 189 чал. (2013) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 18000[2] | ||||
| Сайт | ville-bourges.fr | ||||
| Бурж на мапе Францыі Бурж | |||||
Бурж (па-француску: Bourges) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Шэр у рэгіёне Цэнтар-Валь дэ Люар. Гістарычная сталіца герцагства Бэрыйскага. Насельніцтва гораду на 2013 год складала 67 189 чалавек.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Да прыходу рымлянаў ўмацаваны Аварык быў адным з найважнейшых гарадоў Галіі, цэнтрам кельцкага племені бітурыгаў. Па некаторых ацэнках селішча мела каля 40 тысяч жыхароў. У 52 годзе да н. э. Вэрцынгеторыг мужна абараняў яго ад Юліюса Цэзара, падчас аблогі Аварыка. Дыёклетыян зрабіў Аварык сталіцай правінцыі Аквітанія Першая.
Карл Вялікі меў ласку да Буржа й аднавіў ягонае значэньне як сталіцы Аквітаніі. Горад быў буйным рэлігійным цэнтрам Сярэднявечча; першы бурскі біскуп, сьвяты Урсын, як лічыцца, жыў яшчэ ў III стагодзьдзі. У палітычным дачыненьні сярэднявечны Бурж быў галоўным горадам герцагаў Бэрыйскіх. Такія грамадзяне Буржа, як Жак Кёр, ня мелі ў Францыі супернікаў па багацьцю.
На зыходзе Стогадовай вайны Карл VII трымаў у 1422—1437 гадох у Буржы свой двор; тут жа ў яго нарадзіўся сын, будучы Людовік XI, які заснаваў у Буржы ўнівэрсытэт, які праіснаваў да Францускай рэвалюцыі. У гэтым унівэрсытэце выкладаў знакаміты юрыст Куяцыюс. Менавіта ў Буржы зьвярнуўся да вучэньня Лютэра Жан Кальвін. У 1849 годзе ў Буржы праходзіў палітычны працэс Блянкі, Люі Бляна, Распайля і іншых па справе аб травеньскім замаху 1848 году.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Буржы захавалася шмат помнікаў сярэднявечнага мастацтва. Сусьветнай славай карыстаецца катэдральны сабор сьв. Стэфана — адзін з найчысьцейшых узораў гатычнага стылю, пабудаваны ў XIII стагодзьдзі ўсяго за паўстагодзьдзя, што па тых часах было вельмі сьціснутым тэрмінам. Вітражы сабору — адны з найлепшых па захаванасьці й якасьці выкананьня. У крыпце маецца пахавальня герцагаў Бэрыйскіх. У 1992 годзе Бурскі сабор аб’яўлены помнікам Сусьветнай спадчыны чалавецтва.
Акрамя таго, захаваліся палац арцыбіскупа, будынак прэфэктуры, ратушы, дзьве вартавыя вежы рымскага паходжаньня й палац Жака Кёра — адзін з самых бліскучых помнікаў сярэднявечнага грамадзянскага дойлідства ў Эўропе.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ураджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ База зьвестак францускіх камунаў — Нацыянальны інстытут геаграфічнай і лясьнічай інфармацыі.
- ↑ Base officielle des codes postaux — La Poste, 2018.