Паленсія
| Паленсія | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Гішпанія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Аўтаномная супольнасьць | Кастылія і Леон | ||||
| Правінцыя | Паленсія | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| mayor of Palencia[d] | Альфонса Палянка[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 94,71 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 749 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 42°01′ пн. ш. 4°32′ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 79 137 чал. (2016) | ||||
| Этнахаронімы | palencianu[1], palenciana[1], palenciano[1], palentín[2], palentina[2], palentino[2], palentino, palentina, palentinos, palentinas і palentino | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 979 | ||||
| Паштовы індэкс | 34001–34006 | ||||
| Нумарны знак | P | ||||
| Сайт | aytopalencia.es | ||||
| Паленсія на мапе Гішпаніі Паленсія | |||||
Пале́нсія (па-гішпанску: Palencia) — горад у Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Кастылія і Леон. Адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. Паленсія была заснавана як Палянтыя на беразе ракі Карыён у I стагодзьдзі да н. э., затым заваяваная вэстготамі, ад якіх захавалася найстаражытная ў Гішпаніі хрысьціянская царква — базыліка Сан-Хуан-Баўтыста (за 12 км ад гораду каля вёскі Вэнта-дэ-Баньёс). У Сярэднявеччы Паленсія была каралеўскай рэзыдэнцыяй. У 1212 годзе Альфонса VIII Кастыльскі заснаваў у горадзе першы ў Гішпаніі ўнівэрсытэт, які пазьней быў пераведзены ў Саляманку. Галоўны будынак гораду — сабор Ля-Бэльля-Дэскансыда, фактычна скапіяваны з Бургаскага сабора. Паводле перапісу насельніцтва на 2009 год у Паленсіі пражываюць 82 651 чалавек.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Умацаванае паселішча кельтаібэраў згадваецца як Пальлянтыя яшчэ Страбонам і Пталямэям[3]. Горад быў падпарадкаваны рымлянамі ў II стагодзьдзі да нашай эры й уключаны ў правінцыю Тараконская Гішпанія. У горадзе меўся маленькі вайсковы гарнізон. У адпаведнасьці са зьвесткамі гальскага летапісца V стагодзьдзя Ідацыюса, Паленсія была амаль цалкам разбурана ў 457 годзе падчас вайны вэстготаў супраць свэваў, гэтая дата выпадае на пэрыяд кіраваньня Тэадорыха II, калі сталіцца вэстготаў яшчэ месьцілася далёка на ўсход, у Аквітаніі.
У III стагодзьдзі альбо раней у горадзе была створана каталіцкая дыяцэзія[4].
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы ўнівэрсытэт у Гішпаніі быў заснаваны менавіта ў Паленсіі Альфонса VIII ў 1208 годзе. Мяркуецца, што паэт XIII стагодзьдзя Гансалё дэ Бэрсэо вучыўся ў гэтым унівэрсытэце. Пазьней настаўнікі з Паленсіі былі прыцягнутыя да квітнеючага ўнівэрсытэту Саляманкі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 http://www.academiadelallingua.com/diccionariu/index.php?cod=35885
- 1 2 3 http://www.academiadelallingua.com/diccionariu/index.php?cod=35887
- ↑ Ptolemy, ii. 6. § 50.
- ↑ Flórez, España Sagrada, vol. viii.
Гарады-пабрацімы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Паленсія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў