Перайсьці да зьместу

Авэйру

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Авэйру
парт. Aveiro
Герб Авэйру Сьцяг Авэйру
Першыя згадкі: 959
Горад і муніцыпалітэт з: 1515
Былыя назвы: Aviarium, Alavarium et Salinas
Краіна: Партугалія
Рэгіён: Цэнтральны
Субрэгіён: Бэйшу Воўгу
Плошча: 197,58 км²
Вышыня: 25 м н. у. м.
Унутраны падзел: 14 раёнаў
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 78 450 чал.
шчыльнасьць: 397,05 чал./км²
Часавы пас: UTC+0
летні час: UTC+1
Тэлефонны код: +351 234
Паштовы індэкс: 3800 Aveiro
Геаграфічныя каардынаты: 40°38′20″ пн. ш. 8°39′19″ з. д. / 40.63889° пн. ш. 8.65528° з. д. / 40.63889; -8.65528Каардынаты: 40°38′20″ пн. ш. 8°39′19″ з. д. / 40.63889° пн. ш. 8.65528° з. д. / 40.63889; -8.65528
Авэйру на мапе Партугаліі
Авэйру
Авэйру
Авэйру
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.cm-aveiro.pt/

Авэйру (па-партугальску: Aveiro [aˈvɐiɾu]) — аднайменны горад і муніцыпалітэт у Цэнтральным рэгіёне Партугаліі (субрэгіён Бэйшу Воўгу), з агульнай тэрыторыяй у 197,58 км². Насельніцтва муніцыпалітэту складае каля 78 450 чалавек, гораду — 60 000 (2011). Горад месьціцца на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяну за 50 км на поўнач ад Куімбра, за 70 км на поўдзень ад Порту й за 220 км на поўнач ад Лісабону. Авэйру зьяўляецца другім паводле велічыні горадам пасьля Куімбры ў Цэнтральным рэгіёне, а таксама лічыцца партугальскай Вэнэцыяй. Апроч гэтага, Авэйру зьяўляецца важным урбаністычным, партовым, транспартным, адукацыйным і турыстычным цэнтрам.

Упершыню горад узгадваецца ў 959 годзе пад лацінскай назвай Aviarium. Авэйру атрымаў статус гораду ў 1515 годзе.

Насельніцтва муніцыпалітэту Авэйру (1801—2011)
1801 1849 1900 1930 1960 1981 1991 2001 2011
14 144 10 780 24 919 31 644 46 055 60 284 66 444 73 335 78 450

Горад вядомы своеасаблівым дэсэртам овуш молеш (па-партугальску: Ovos moles), які робіцца зь яек і ўпершыню ўзгадваецца ў XIX ст.

Асноўныя віды транспарту гораду — чыгунка й аўтобусы. Чыгуначны вакзал Авэйру адносіцца да паўночнай лініі партугальскай чыгункі, у гадзіне язды ад Порту й дзьвюх гадзінах ад Лісабону. Таксама зьяўляецца важным транспартным вузлом для міжрэгіянальных, рэгіянальных і прыгарадных цягнікоў. У горадзе арганізаваная сыстэма бясплатных ровараў BUGA (па-партугальску: Bicicleta de Utilização Gratuita de Aveiro). Асноўныя аўтамагістралі, якія праходзяць праз горад, — А25 і А17. Немалаважнае значэньне мае марскі порт Авэйру (па-партугальску: Porto de Aveiro).

Горад прыцягвае турыстаў сваімі каналамі й тыповымі лодкамі падобнымі да вэнэцыянскіх гандолаў, якія называюцца Малісэйру (па-партугальску: Moliceiro). Адна з найбольш значных славутасьцяў Авэйру — езуіцкі манастыр XV ст., у якім была пахаваная дачка караля Афонсу V Жуанна, які памярла ў 1490 годзе й была прылічаная да ліку сьвятых у 1673 годзе.

Побач з гарадзкой катэдрай месьціцца музэй Авэйру, у якім захоўваюцца й экспануюцца карціны, скульптуры, а таксама прадмэты царкоўнага жыцьця гораду й рэгіёну. Унутры музэю была адноўлена старая царква.

Апроч гэтага, сярод выбітных месцаў Авэйру вылучаюцца:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]