Будынак гарадзкога тэатру (Магілёў)
| Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Будынак гарадзкога тэатру | |
| Краіна | Беларусь |
| Горад | Магілёў |
| Каардынаты | 53°53′50″ пн. ш. 30°19′59″ у. д.HGЯO |
| Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] і цагляны стыль[d] |
| Аўтар праекту | Пётар Камбураў[d] |
| Дата заснаваньня | 1886 |
| Будаваньне | 1886—1888 гады |
Будынак гарадзкога тэатру на мапе Беларусі Будынак гарадзкога тэатру | |
Будынак гарадзкога тэатру — помнік архітэктуры канца XIX ст. у Магілёве. Знаходзіцца на Тэатральным пляцы[a]. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Мураваны тэатар у Магілёве збудавалі ў 1886—88 гадох паводле праекту эпархіяльнага архітэктара П. Камбурава і губэрнскага інжынэра Ў. Мільяноўскага[1].
У 1954 годзе ў будынку разьмясьціўся новаўтвораны Магілёўскі абласны драматычны тэатар. У 1992—2001 гадох будынак знаходзіўся на рэканструкцыі. Спэктаклі праходзілі ў будынку былога Дому палітасьветы, не прыстасаванага для работы прафэсійнага тэатру. Цяпер у будынку зноў працуе Драматычны тэатар.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае складаную кампазыцыю аб’ёмаў. Цэнтральнае месца займае прастакутная ў пляне глядацкая заля (на 500 месцаў) з закругленай задняй сьцяной. На галоўным фасадзе выступаюць два вежападобныя чацьверыковыя аб’ёмы і тамбур з тэрасай над ім пры ўваходзе, да якога вядзе двухбаковая крывалінейная ў пляне лесьвіца[2]. Вакол глядацкай залі групуюцца вэстыбюль, фае, кулюары, калідоры, службовыя памяшканьні. У архітэктурным разьвязку фасадаў спалучаецца адкрытая чырвоная муроўка зь белымі атынкаванымі дэталямі псэўдарускага стылю[2] (зубчыкі, сухарыкі, абрамленьні аконных праёмаў і нішаў разнастайных формаў), гэтая аздоба дробная і вельмі шчыльна пакрывае роўніцы сьценаў[2]. Інтэр’ер аздабляецца разьбой па дрэве.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- 1890-я гг.
- 1903 г.
- 1909 г.
- 18 чэрвеня 1917 г.
- да 1918 г.
- 1918 г.
- 26 сакавіка 1918 г.
- 1922 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1942 г.
- травень 1943 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасны стан
- Галоўны фасад
- Задні фасад
- З боку гістарычнай Шклоўскай вуліцы
- З боку гістарычнай Шляхецкай вуліцы
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Першамайская, 7
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 513Г000585 |