Брытні Сьпірз
Брытні Сьпірз | |
анг. Britney Spears | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 2 сьнежня 1981[1][2][3][4] (39 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Маккомб[d], Пайк[d], Місысыпі, ЗША |
Грамадзянства | ЗША |
Месца вучобы | Parklane Academy[d] |
Занятак | сьпявачка, аўтар-кампазытар, танцорка, музыка, бізнэсвумэн, тэатральная акторка, тэлеактор, кінаакторка, сцэнарыстка, прадусарка, вядучая, мадэлька, парфумер, музычная прадусарка, кампазытарка, аўтарка-выканаўца, грамадзкая дзяячка, мадэльер, музычная відэарэжысэрка, пісьменьніца і child singer |
Жанры | поп, данс-поп, электрапоп і тын-поп |
Вакал | сапрана |
Інструмэнты | голас і фартэпіяна |
Лэйблы | RCA Records, Jive[d] і Sony Music[d] |
Бацька | James Parnell Spears[d][5] |
Маці | Lynne Spears[d] |
Дзеці | Jayden Federline[d] і Sean Federline[d] |
Узнагароды | |
Сайт | https://www.britneyspears.com/ і https://www.britney.com/ |
Бры́тні Джын Сьпірз[6][7] (па-ангельску: Britney Jean Spears; нарадзілася 2 сьнежня 1981 году) — амэрыканская поп-спявачка, уладальніца ўзнагароды «Грэмі», танцоўшчыца, аўтарка песьняў, акторка.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пасьля выхаду ейнага дэбютнага альбому …Baby One More Time стала сусьветна папулярнай сьпявачкай, а ейны аднайменны сынгл узначаліў чарт Billboard Hot 100. Першы альбом Брытні ўтрымліваў пяць моцных гітоў. Посьпех сьпявачкі ў музыцы стварыў грамадзкі рэзананс: так, The Daily Yomiuri назвала яе «самым таленавітым непаўналетнім дзіцём поп-ідалам апошніх гадоў», а на думку Rolling Stone, «Брытні Сьпірз — ёсьць клясычным стэрэатыпам падлеткавай каралевы рок-н-ролу, анёльскае дзіця, якое проста мусіць быць на сцэне». Другая кружэлка Сьпірз Oops!… I Did It Again выйшла ўвясну 2000 року і толькі замацавала ейны статус поп-зоркі. Яе трэці альбом Britney выйшаў увосень 2001 року, а наступны — In the Zone — увосень 2003. За сынгл «Toxic» Сьпірз атрымала сваю першую статуэтку «Грэмі». Пасьля перапынку ў кар’еры ў кастрычніку 2007 року выйшаў альбом Blackout, ягоны першы сынгл «Gimme More» стаў сусьветным гітом. За песьню «Piece of Me» яна атрымала тры ўзнагароды: за найлепшую поп-песьню, найлепшае жаночае відэа ды відэа 2007 року. У сьнежні 2008 року выйшаў новы альбом Сьпірз — Circus, а першы сынгл «Womanizer» зноў узначаліў Billboard Hot 100. Далей «3» — першы сынгл са зборніку сынлгаў у The Singles Collection. Гэты сынгл дэбютаваў зь першага месца ў чарце Billboard Hot 100 нават бяз промаакцыяў: відэакліпу й выступаў. У 2011 року Брытні выдае сынгл «Hold It Against Me», які стаў другім запар сынглам, які дэбютаваў на першым месцы Hot 100 з продажам 411 тысячаў копіяў за першы тыдзень. Сёмы альбом сьпявачкі Femme Fatale падараваў сьвету 3 сынглы ў дзясятцы найлепшых сынглаў чарту Billboard Hot 100. Восьмая кружэлка Britney Jean, якая была выдадзеная ў 2013 року дасягнула чацьвертага радку ў Billboard 200 з продажам 107 тысячаў копіяў у першы тыдзень.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ The International Who's Who of Women 2006 — Routledge, 2005. — ISBN 978-1-85743-325-8
- ^ GeneaStar
- ^ Roglo — 1997. — 8261991 экз.
- ^ Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
- ^ http://www.soyuz.ru/articles/143?sectionId=4
- ^ http://www.digitalspy.com/music/news/a444888/britney-spears-begins-work-on-eighth-studio-album/
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Брытні Сьпірз — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў