Брацлаў
Брацлаў | |||||
укр. Брацлав | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1362 | ||||
Магдэбурскае права: | 1564 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Віньніцкая | ||||
Раён: | Няміраўскі | ||||
Плошча: | 19,2 км² | ||||
Вышыня: | 201 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2005) | |||||
колькасьць: | 6033 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 314,22 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380 4331 | ||||
Паштовы індэкс: | 22870 | ||||
КОАТУУ: | 0523055300 | ||||
Нумарны знак: | AB, КВ / 02 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°48′53″ пн. ш. 28°56′41″ у. д. / 48.81472° пн. ш. 28.94472° у. д.Каардынаты: 48°48′53″ пн. ш. 28°56′41″ у. д. / 48.81472° пн. ш. 28.94472° у. д. | ||||
Брацлаў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Брацлаў (па-ўкраінску: Брацлав) — колішняе места, цяпер мястэчка ў Няміраўскім раёне Віньніцкай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Паўднёвым Бугу. Адміністрацыйны цэнтар Брацлаўскай сельскай рады. Плошча 19,2 км². Насельніцтва на 2005 год — 6033 чал.
Знаходзіцца за 18 км ад Віньніцы, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Кароліна, на аўтадарозе Віньніца — Ямпаль.
Брацлаўская фартэцыя цягам доўгага часу зьяўлялася важным фарпостам у барацьбе за ўсходняе Падольле. За часамі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай места было сталіцай Брацлаўскага ваяводзтва.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1362: першыя згадкі пра Бряславль — замак Вялікага Княства Літоўскага.
- XV—XVI стагодзьдзі: неаднаразова цярпеў ад татарскіх набегаў.
- 1545: у Брацлаве было два вадзяныя млыны, мясцовыя фэўдалы атрымалі ад вялікага князя права ствараць у месьце юрыдыкі і прызначаць уласнага войта.
- 1552: у месьце было 770 будынкаў.[1]
- 1564: атрымаў Магдэбурскае права, меў мескі герб «у чырвоным полі срэбны крыж, у цэнтры якога блакітны шчыт з маладзіком».[1]
- 1565/1566: цэнтар Брацлаўскага ваяводзтва ВКЛ.
- 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі ўвайшоў у склад Каралеўства Польскага.
- XVI стагодзьдзе: праз Брацлаў праходзіў саляны шлях, які вёў з Кацюбеева да Луцку.
- XVII стагодзьдзе: Брацлаўскія замкавыя ўмацаваньні прыйшлі ў заняпад.
- 1648—1712: цэнтар Брацлаўскага полку.
- 1672—1699: знаходзіўся пад турэцкай акупацыяй.
- 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі.
- XIX стагодзьдзе: расейскі цар Мікалай II выдаў распараджэньне пра адбудову Брацлаўскага замку, аднак праект не ажыцьцявілі.
- 1941—1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1896 год — 6277 чал., у т. л. праваслаўных 41,5 %, раскольнікаў 12 %, каталікоў 7 %, лютэранаў 0,3 % і юдаістаў 39,2 %, паводле стану: шляхты 3,3 %, купцоў 0,9 %, мяшчанаў 87,5 %, сялянаў 0,7 %, грамадзянаў 0,8 %, вайскоўцаў 5,6 % і замежнікаў 0,6 %.[2]
- 1968 год — 4,5 тыс. чал.[3]
- 2005 год — 6033 чал.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Брацлаўскі замак стаяў на высокім мысе паміж Паўднёвым Бугам і Пуцаўкай. Даўжыня сьценаў складала 36 сажняў, шырыня 28 сажняў.[1] У наш час ад колішняй вялікалітоўскай фартэцыі нічога не захавалася.
Сярод местачковых помнікаў архітэктуры — фрагмэнты забудовы канца XIX — пачатку XX стагодзьдзяў.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Валерый Грынявецкі. Брацлаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 347
- ^ Брацлав // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ^ Брацлав // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Bracław // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 345—348
- Брацлав // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Брацлаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў