Брамнік (гандбол)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Бра́мнік — у гандболе пазыцыя гульца, які стаіць у браме. Ягонай асноўнай задачай ёсьць прадухіленьне трапляньня мяча ў браму сваёй каманды.

Брамнікі маюць форму, адрозную па колеры ад гульцоў як уласнае, так і чужое каманды. У адрозьненьне ад футболу, у гандболе брамнікі ня мусяць мець пальчатак, хоць гэта і не забаронена.

Кожная каманда абавязкова павінна мець на полі брамніка. Ён, аднак, можа быць заменены іншым брамнікам альбо палявым гульцом (пры ўмове пераапрананьня). Брамнік можа гуляць разам з палявымі гульцамі.

У межах сваёй пляцоўкі брамнік мае права кранацца мяча любою часткай цела дзеля абароны ўласнае брамы. Калі ж ён пакідае брамніцкую пляцоўку і гуляе разам з палявымі гульцамі, да яго прымяняюцца тыя ж правілы, што і для звычайных палявых гульцоў.