Перайсьці да зьместу

Канькі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пара канькоў

Канькі ўяўляюць сабой спэцыяльны абутак для катаньня на лёдзе, да падэшвы  якіх прымацавана лазо.

Сярэдневечныя касьцяныя канькі
Фінскія азёры

Лічыцца што першыя канькі вынайшлі фіны каля 5000 год назад. Першыя канькі выраблялі з костак ног аленя або каня ці быка, іх мацавалі да ступняў скуранымі рамянямі. Такія канькі патрабавалі тычок з вострым наканечнікам, каб штурхаць фігурыста наперад. Вынаходзтва канькоў было вельмі важна для фінскага насельніцтва, так як у Фінляндыі налічваецца 188 000 азёр, якія адзьдзялялі паселішча адзін ад аднаго. Ва ўмовах суровай паўночнай зімы азёры доўгі час заставаліся пакрытыя лёдам. У мэтах эканоміі энэргіі падчас паляваньня альбо падарожжаў паміж вёсак, фінам прыйшлося шукаць кароткі шлях праз застылыя азёры[1].

На тэрыторыі Беларусі першая пара канькоў, вырабленая з косткі жывёлаў, знойдзена пры раскопках у раёне Полацка й адносіцца археолагамі да 11 стагодзьдзя[2].

У 13 стагодзьдзі галяндцы зрабілі рэвалюцыю ў катаньні на каньках, завастрыўшы ляза канькоў, якія ў той час рабіліся са сталі[3].

У 1842 годзе лёнданец Генры Кірк заліў першы каток[4]

Існуюць розныя тыпы канькоў, кожны зь якіх падыходзіць для пэўных умоў і відаў дзейнасьці. Усяго ёсьць пяць асноўных тыпаў канькоў: фігурныя канькі, хакейныя канькі, канькі для хакея зь мячом, канькабежныя канькі й турыстычныя канькі.

Фігурныя канькі

Фігурныя канькі выкарыстоўваюцца ў фігурным катаньні. Іх адметнай асаблівасьцю зьяўляюцца зубцы на пярэдняй частцы ляза. Зубцы маюць рознае ўжываньне, але ў асноўным служаць для скачкоў і кручэньні.

Лязо канька для фігурнага катаньня не роўнае - яно складаецца з двух рэбраў (вонкавага й унутранага) і жалабка паміж імі.Чым глыбей жалабок, тым лягчэй на ім паварочваць і ўстойлівей канёк трымаецца на лёдзе. Але ў той жа час складаныя элемэнты (у першую чаргу кручэньня) з глыбокім жалабком зрабіць складана. [5]

Хакейныя канькі

Хакейныя канькі падзяляюцца на канькі для гульні з шайбай і гульні зь мячом (ён жа бэндзі). У канькоў для хахея з шайбай лазо такога ж памеру як і боты, а ў канькоў для бэндзі, як правіла, на пару сантыметраў даўжэй, што дазваляе разьвіваць больш высокія хуткасьці на вялікім полі для хакея зь мячом.

Варатарскія канькі

Таксама існуе розьніца паміж канькамі для гульцоў у полі й варатаром. У брамніка боты прымацаваны бліжэй да ляза, гэта трэба для больш нізкага цэнтру важкасьці. А самі боты ніжэй абрэзаны ў галёнкі й маюць лепшую абарону ад шайб, бо чаравік заключаны ў пласьцікавы кожух.

Канькабежныя канькі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Каькі для гонак

Канькабежныя канькі, альбо гоначныя канькі, маюць дрўгія ляза й выкарыстоўваюцца для хуткаснага бегу на каньках. Яны маюць вялікую высату да ляза, што дазваляе выконваць больш глыбокія павароты не кранаясь льда ботам

Турыстычныя канькі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Турыстычныя канькі Multiskate

Гэта доўгія лазы да якіх можна прымацаваць боты для шпацыраў па натуральнаму льду на вялікія адлегласьці. Даўжыня ляза прыблізна 50 см, што робіць іх устойлівымі на няроўным натуральным лёдзе. Канькі атрымалі другую назву - нардычныя канькі, за вялікую папулярнасьць сярод паўночна-эўрапэйскіх краінаў.

Канькі для адпачынку

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мужчынскія канькі для адпачынку звычайна выглядаюць як канькі для хакея, а жаночыя як фігурныя. Але не зьяўляюцца прафэсыйным спорт інвэнтаром. Звычайна іх бяруць на пракат навічкі ў якіх няма сваіх канькоў