Болта
Возера
Болта
Болта |
Бо́лта — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці, у басэйне ракі Друйкі, за 5 км на паўднёвы захад ад места Браслава, каля былой вёскі Шалтэні(d). Знаходзіцца на тэрыторыі нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры».
Плошча паверхні возера 0,5 км². Найбольшая глыбіня 4,2 м. Даўжыня 1,35 км. Найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 3,53 км. Аб′ём вады 1,47 млн. м³. Плошча вадазбору 2 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў кірунку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, пад лесам, усходнія разараныя. Берагі нізкія, парослыя хмызьняком, на паўднёвым усходзе сплавінныя. Дно плоскае, высланае сапрапэлем. Зарастае слаба. З затокі ва ўсходняй частцы выцякае пратока, якая злучае Болту з возерам Дрывяты.
У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, плотка, карась, лінь[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ліст карты N-35-18. Выданне 1094 г. Стан мясцовасці на 1983 г.
- ^ а б Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 17, 47. — 72 с. — 10 000 ас. — ISBN 978-985-508-136-5 (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
- Природа Белоруссии: популярная энциклопедия. / Рэдкал.: И. П. Шамякин, А. Г. Булавко, Р. Г. Гарецкий и др. — Мн.: «Белорусская Советская Энциклопедия», 1986. — 598 с.
- Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. — Л.: Гидрометеоиздат, 1971.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 17, 47. — 72 с. — 10 000 ас. — ISBN 978-985-508-136-5 (рас.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Браславский район: карта / Ред. И. И. Шилай. — Мн.: РУП «Белкартография», 2013. — 3000 ас.