Перайсьці да зьместу

Бойніцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Бойніцэ»)
Бойніцы
славац. Bojnice
Ліпа караля Мацея. Ззаду — Бойніцкі замак
Ліпа караля Мацея. Ззаду — Бойніцкі замак
Герб Бойніцаў Сьцяг Бойніцаў
Першыя згадкі: 1113
Краіна: Славаччына
Край: Трэнчынскі
Раён: Прэвідза
Рэгіён: Верхняя Нітра
Прэзыдэнт места: Францішак Там
Плошча: 19,96 км²
Вышыня: 291 м н. у. м.
Насельніцтва (2005)
колькасьць: 4983 чал.
шчыльнасьць: 249,65 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +421-46
Паштовы індэкс: 972 01
NUTS: 513903
Нумарны знак: PD
Геаграфічныя каардынаты: 48°46′56″ пн. ш. 18°35′10″ у. д. / 48.78222° пн. ш. 18.58611° у. д. / 48.78222; 18.58611Каардынаты: 48°46′56″ пн. ш. 18°35′10″ у. д. / 48.78222° пн. ш. 18.58611° у. д. / 48.78222; 18.58611
Бойніцы на мапе Славаччыны
Бойніцы
Бойніцы
Бойніцы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.bojnice.sk

Бо́йніцы (па-славацку: Bojnice, па-вугорску: Bajmóc, па-нямецку: Weinitz) — места ў цэнтральнай Славаччыне ў верхавінах ракі Нітра, побач з Прэвідзай. Насельніцтва — 4983 чалавекі (2005). Бойніцы добра вядомыя турыстычнымі атракцыёнамі: найстарэйшым заапаркам у Славаччыне, найбольш наведваным замкам і адным з найстарэйшых курортаў у Славаччыне.

Бойніцкі замак, які стаіць па-над местам, пабудаваны на травэртынавай скале з натуральнай пячорай. У замку здымаліся шматлікія міжнародныя фільмы, і шторок у ім ладзіцца міжнародны фэст прывідаў.

Бойніцы знаходзяцца ў верхнім цячэньні ракі Нітра, пад Стражаўскімі гарамі. Іхняя блізкасьць да Прэвідзы (4 км) дазваляе мець супольную транспартную сыстэму. Сярод іншых найбольшых местаў — Жыліна (60 км на поўнач) і Трэнчын (65 км на захад).

Першыя пісьмовыя згадкі пра Бойніцы датаваныя 1113 рокам, калі ў Зобарскіх актах(sk) згаданы Бойніцкі замак і ягоныя ваколіцы. Акты пішуць і пра будаўніцтва фары. Пад 1244 сустракаюцца дакумэнтаваныя згадкі пра касьцёл, што пацьвярджае палажэньне места як цэнтру рэлігійнага жыцьця Верхняй Нітры. У 1366 року кароль Людвік I надаў Бойніцам мескія прывілеі.

У Сярэднявеччы дзеля абароны места Турзоны і Пальфі ўзьвялі вакол Бойніцаў абарончы мур, скончаны ў 1663 року. Значэньне Бойніцаў павысіла і пабудова Каралеўскага тракту(sk) зь Вены да Сяміградзьдзя. З 1613 да 1823 року Бойніцы былі адной з паштовых станцыяў на гэтым тракце.

Разьвіцьцё гандлю і рамёстваў спрычынілася да ўтварэньня цэхаў, зь якіх у 1653 згаданыя цэх шаўцоў, муляраў, сапожнікаў, краўцоў, ткачоў, маляроў, гарбароў і бандароў. На чале места стаяў рыхтар з 12 сэнатарамі, яму дапамагаў пісар і гайдук.

Да 1872 Бойніцы былі гаспадарчым, адміністрацыйным і вайсковым цэнтрам рэгіёну; з пачатку XX стагодзьдзя гэтая роля перайшла да Прэвідзы. Мескія правы былі вернутыя ў 1966 року.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Партнэрскія месты

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Bojnická lipa (славацк.) Katalóg chránených stromov Праверана 9 траўня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]