Блумбэрг (радыё)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Радыё «Блумбэрг»
Горад Нью-Ёрк
Краіна ЗША
Слоган Сьвет слухае
Фармат навіновы
Частасьць 1130 Кгэрц; Мгэрц: 106,1 МГ (Бостан), 99,1 (Вашынгтон), 103,7 (Сан-Францыска)
Час вяшчаньня кругласоднева
Зона вяшчаньня Вашынгтон і штаты Каліфорнія, Масачусэтс, Нью-Ёрк
Пачатак працы 15 жніўня 1992 (31 год таму)
Заснавальнік Майкл Блумбэрг
Уласьнік «Блумбэрг»
Кіраўнікі Дэніс Грын, Майкл Лысак[1]
Сайт bloombergradio.com
Twitter bloombergradio
Facebook ListenToBloomberg
Он-лайн-трансьляцыя tunein.com

Ра́дыё «Блу́мбэрг» (анг. Bloomberg Radio) — кругласодневая радыёстанцыя ЗША пра навіны занятасьці, заснаваная ў жніўні 1992 году ў Нью-Ёрку.

На 2021 год налічвала звыш 2700 журналістаў у 120 краінах. Радыёстудыі працавалі ў 3-х краінах: ЗША (Нью-Ёрк і Сан-Францыска), Ангельшчыне (Лёндан) і Кітаі (Ганконг). Радыёстанцыя вяшчала на ўласных частасьцях у сталіцы ЗША і 3-х штатах — Каліфорнія (Сан-Францыска), Масачусэтс (Бостан) і Нью-Ёрк (на кароткіх хвалях). Таксама праграмы Радыё «Блумбэрг» перадавалі звыш 300 радыёстанцыяў у найбольшых гарадах ЗША. Урэшце вяшчаньне ажыцьцяўлялі на спадарожнікавым радыёканале № 119 ад «СырыюсХМ», праз мабільны дастасунак «Блумбэрг Радыё+» і аўдыёпатокам у Сеціве. Радыёстанцыя налічвала 34,2 млн падпісчыкаў на «СырыюсХМ» і 1,3 млн штодзённых слухачоў[2].

Перадачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2021 год Радыё «Блумбэрг» выпускала 19 перадачаў:

  • «Агляд» (Томас Кін, Джон Фэра, Ліза Абрамовіч і Пол Сўіні);
  • «Сьвітанак» (Карына Москава і Натан Хэйгэр);
  • «Сьвітанак Эўропы» (Караліна Хэпкер і Роджэр Хірынг);
  • «Сьвітанак Азіі» (Браян Кёртыс і Даг Крызнэр);
  • «Рынкі» (Пол Сўіні і Мэт’ю Мілер);
  • «Тыдзень занятасьці» (Кэрэл Масар і Тымаці Стэнавец);
  • «Выведка» (Аліса Стыл і Пол Сўіні);
  • «Меркаваньне»;
  • «Гук уключаны» (Джозэф Мэт’ю);
  • «Закон» (Джуна Грасо);
  • «Раўнавага сілаў» (Давыд Ўэстын);
  • «Занятасьць спортам»;
  • «Майстры занятасьці» (Бары Рытгольц);
  • «Кабэль» (Гай Джонсан і Аліса Стыл);
  • «Найлепшае» (Эдвард Бакстэр і Дэніза Пэлегрыні);
  • «Хуткі ўлік» (Чарлз Пэлет);
  • «Вашынгтонская студыя навінаў»;
  • «Занятасьць штата Заліву» (Томас Мароні, Джозэф Шортсьліў, Кім Карыган, Джанэта Ву і Ганна Мост’ю);
  • «Справаздача пра нерухомасьць» (Дэніза Пэлегрыні)[3].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Супольнікі (зьвяжыцеся з намі) (анг.) // Радыё «Блумбэрг», 2021 г. Праверана 1 жніўня 2021 г.
  2. ^ Аўдыёплятформа (анг.) // «Блумбэрг Мэдыя», 2021 г. Праверана 1 жніўня 2021 г.
  3. ^ Усе радыёперадачы (анг.) // «Блумбэрг», 2021 г. Праверана 1 жніўня 2021 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Расклад (анг.) // Радыё «Блумбэрг», 2021 г. Праверана 1 жніўня 2021 г.