Перайсьці да зьместу

Беласток — Горадня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Беласток-Горадня»)
Акруга Беласток — Горадня
Verwaltungbezirk Bialystok-Grodno

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Нямецкая імпэрыя
Статус Вайсковая адміністрацыя
Адміністрацыйны цэнтар Беласток
Паветы 14
Найбуйнейшыя гарады
Дата ўтварэньня 1 лістапада 1915 (109 гадоў таму)
Дата скасаваньня 1 лютага 1918 (106 гадоў таму)
Насельніцтва (1916) 712 000
Шчыльнасьць 27 чал./км²
Плошча 26 394 км²
Шырата 53.133333
Даўгата 23.15
Мапа Обэр-Осту
Акруга Беласток — Горадня на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Акру́га Беласто́к — Го́радня (па-нямецку: Verwaltungbezirk Bialystok-Grodno) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка нямецкага Обэр-Осту ў часе I сусьветнай вайны.

Акруга прыкладна адпавядала даваенным межам Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі. На поўначы межавала зь Летувой (акругай Обэр-Осту).

Акруга складалася з 14 паветаў: Горадня-места, Горадня, Ліда, Плянты, Васілішкі, Радунь, Ост (Зьдзецел), Ваўкавыск, Алекшыцы, Саколка, Беласток-места, Беласток, Бельск і Сьвіслач.

1 лістапада 1916 року ў рамках Обэр-Осту ўтвораныя акругі Курляндыя, Летува і Беласток — Горадня. У апошнюю ўвайшлі, акрамя названых местаў, Ліда, Ваўкавыск, Масты, Сьвіслач, Зьдзецел, Шчучын ды інш.[1]

На тэрыторыі Обэр-Осту беларуская мова мела роўнае становішча зь іншымі мовамі, было дазволена ствараць уласныя навучальныя ўстановы. Пры фінансавай падтрымцы Нямеччыны у 1916-1918 роках колькасьць беларускіх школаў у генэральнай акрузе «Беласток — Горадня» вырасла з 3 да 79 (21,2% ад агульнай колькасьці навучальных установаў), у якіх навучалася больш за 3000 шкаляроў[2].

1 лютага 1918 акруга Беласток — Горадня злучаная з акругай Летува ў адзіную акругу Летуву, якая ў сваю чаргу 16 лютага ўвайшла ў склад абвешчанага каралеўства Летувы.

  1. ^ Савасьцюк Г. (травень 2014) Наваельня ў гады Першай сусьветнай вайны Дзятлаўшчына — інфармацыйны партал Дзятлаўскага раёну Праверана 22 сакавіка 2017 г.
  2. ^ Ляхоўскі У. Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі 1915—1918 гг.. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2010. — 340 с. — ISBN 9788360456255