Белазубка малая
| Белазубка малая | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы (Animalia) |
| Тып | Хордавыя (Chordata) |
| Кляса | Сысуны (Mammalia) |
| Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
| Надатрад | Ляўразыятэрыі (Laurasiatheria) |
| Атрад | Мошкаедныя (Eulipotyphla) |
| Сямейства | Зямлярыйкавыя (Soricidae) |
| Род | Белазубка (Crocidura) |
| Від | Белазубка малая |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Crocidura suaveolens (Pallas, 1811) | |
| Арэал | |
Белазубка малая (Crocidura suaveolens) — жывёла клясы сысуноў атрада мошкаедных сямейства зямлярыйкавых.
Распаўсюджваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сустракаецца ў Эўропі (Беларусь, Расія, Украіна) і Азіі (Афганістан, Іран, Кітай, Казахстан, Манголія, Таджыкістан, Туркмэністан), ад узроўню мора да 3600 м. Яго можна знайсьці ў лясах, на ўзлесках, на берагах рэк, ў аграэкасістэмах, ў парках, садах і нават будынках. У пустыннай зоне жыве ў аазісах і далінах рэк, а таксама сустракаецца на засоленых глебах.
Вонкавы выгляд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Яго даўжыня складае 50–75 мм, даўжыня хваста 25–4о мм, маса 4–7,5 г. Верх карычнева-шэры, бакі і ніз шэрыя, часам з жоўтым адценьнем. Рэзка акрэсленая лінія падзяляе два колеры.
Лад жыцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сілкуецца бесхрыбетнымі (вусякамі) і ў меншай ступені расьлінным матэрыялам. Гэты від найбольш актыўны ноччу і ўтварае гнёзды пад ліставай падсьцілкай, травой, кучамі бярвеньня ці падобным.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |