Тактычная група «Беларусь»

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тактычная ґрупа «Беларусь»

Шэўрон
Гады існаваньня з чэрвеня 2015
Краіна Сьцяг Украіны Украіна
Колькасьць больш за 30[1]
Удзел у

Вайна на Данбасе:

Тактычная ґрупа «Беларусь» (па-ўкраінску: Тактична група «Білорусь») — ґрупа добраахвотнікаў зь Беларусі, што ўдзельнічаюць ва ўзброеным канфлікце на Данбасе[2]. Ваююць на боку Ўкраіны спачатку ў складзе ДУК «Правы сэктар»[3], а потым — у складзе розных фармаваньняў Украінскае Добраахвотніцкае Арміі ды Ўзброеных сілаў Украіны: як адзіная тактычная адзінка на фронце не дысьлякуецца[4].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Перадумовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларускія добраахвотнікі ўдзельнічаюць у барацьбе супраць расейскае аґрэсіі ва Ўкраіне з пачатку баявых дзеяў вясною 2014 року[5]. Ґрупа беларускіх нацыяналістаў удзельнічала ў абароне Пяскоў ля Данецкага аэрапорту ў ліпені 2014 року[5]. Тым жа рокам быў створаны атрад «Пагоня»[6]. Ваяры, што ў будучыні створаць тактычную ґрупу «Беларусь», удзельнічалі ў вызваленьні Аўдзееўкі ў 2014-м годзе[7].

Стварэньне й баявы шлях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тактычная ґрупа «Беларусь» была заснаваная 8 жніўня 2015 року пасьля перамоваў зь беларускімі актывістамі ды кіраўніцтвам добраахвотніцкага ўкраінскага корпусу «Правы сэктар»[8]. Яе байцы вялі баі ў такіх гарачых пунктах, як шахта «Бутоўка», Пяскі, Валнаваха, Мар’інка[7].

10 жніўня 2015 року пад Валнавахаю ґрупа прыняла бой, у выніку якога загінуў Віталь Ціліжэнка, і быў цяжка паранены Алесь Чаркашын, што памёр у шпіталі 28 жніўня[9][10].

9 сакавіка 2022 року падчас адкрытым нападзе Расеі на Ўкраіну Тактычная група «Беларусь» у сваіх сацыяльных сетках заявіла пра аб’яднаньне ў батальён імя Кастуся Каліноўскага.[11]

Асабісты склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя відэафайлы
Алесь Чаркашын. «Не здавайся!» - Кліп
«Алесь Чаркашын. Не здавайся!», дак. фільм, рэж. Антось Цялежнікаў, 2016
„Білорус” рэж. Антось Цялежнікаў, д/ф 2015 г. Беларусь

Ваяры не паведамляюць, колькі людзей падлічвае іхняе фармаваньне. Вядома, што ў яго ўваходзяць экс-палітвязень Эдуард Лобаў(be), актывіст беларускае апазыцыі Ян Мельнікаў («Беларус»), а таксама ваяры на мянушкі «Ваяр», «Зубр» ды «Тур»[10][12].

Перасьлед у Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З боку праваахоўных орґанаў Беларусі ня раз гучалі заявы, што на людзей, удзел якіх у вайне на ўсходзе Ўкраіны будзе даведзены, чакае пакараньне па арт. «Найміцтва», санкцыя па якой можа дасягаць ад 3 да 7 рокаў зьняволеньня[13].

У траўні 2016 ваяра тактычнае ґрупы «Беларусь» Аліну Фартуну дэпартавалі з тэрыторыі Беларусі[14].

Суполка тактычнае ґрупы «Беларусь» на Facebook ды «УКантакце» пад забаронаю ў Беларусі[15].

У верасьні 2022 году МУС Беларусі прызнала інтэрнэт-рэсурсы тактычнай групы і іншых беларускіх воінскіх груп ва Украіне экстрэмісцкім фармаваньнем[16].

Страты й ушанаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

28 сакавіка 2016 року ў Кіеве адчынілі Помнік беларусам, якія загінулі за Ўкраіну. На ім пазначаныя імёны Міхаіла Жызьнеўскага, што загінуў падчас падзеяў Эўрамайдану, а таксама Алеся Чаркашына ды Віталя Ціліжэнкі — памерлых добраахвотнікаў тактычнае ґрупы «Беларусь»[17].

У лютым 2017 року адчынілася выстава «Украінскі Ўсход» у Нацыянальным музэі гісторыі Ўкраіны ў Другой сусьветнай вайне. У экспазыцыі прадстаўлены й рэліквіі ваяроў тактычнае ґрупы «Беларусь» як бел-чырвона-белы сьцяг, бронекамізэльна Алеся Чаркашына ды шалом Віталя Ціліжэнкі[18].

13 сакавіка 2022 году пад Кіевам загінуў Аляксей Скобля (31 год) з мянушкай «Тур», які уваходзіў у Тактычную групу «Беларусь».[19][20].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

4 верасьня 2015 року шэраг ваяроў тактычнае ґрупы «Беларусь», у прыватнасьці ваяры зь мянушкамі «Док», «Беларус» ды «Леў» былі ўзнагароджаныя Ўкраінскаю праваслаўнаю царквою Кіеўскага Патрыярхату мэдалем «За ахвярнасьць і любоў да Ўкраіны». Чаркашын ды Ціліжэнка атрымалі гэтыя ўзнагароды пасьмяротна[8].

Алесь Чаркашын быў адзначаны ордэнам «Народны Герой Украіны»[9].

У кастрычніку 2016 року ваяр на мянушку «Зубр» атрымаў узнагароду «За ахвярнасьць украінскаму народу»[21].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Белорусы, воюющие в АТО, обратились к офицерам белорусской армии  (рас.)
  2. ^ У рядах ДУК «Правий сектор» створюють білоруський підрозділ  (укр.)
  3. ^ «Наші хлопці воюють за Україну…»  (укр.)
  4. ^ Расея можа паўтарыць украінскі сцэнар у Беларусі
  5. ^ а б Тактычная група «Беларусь» аб’яднае беларускіх дабраахвотнікаў ва Украіне
  6. ^ Участь в АТО візьме добровольчий загін білорусів «Пагоня»  (укр.)
  7. ^ а б Ян Мелнікау: Без вільної України не буде вільної Білорусі  (укр.)
  8. ^ а б БІЛОРУСЬКІ ДОБРОВОЛЬЧІ ФОРМУВАННЯ У ХОДІ БОЙОВИХ ДІЙ НА СХОДІ УКРАЇНИ У 2014—2016 рр. (НА МАТЕРІАЛАХ НАЦІОНАЛЬНОГО МУЗЕЮ ІСТОРІЇ УКРАЇНИ)  (укр.)
  9. ^ а б Черкашин Олександр Миколайович  (укр.)
  10. ^ а б Білоруських добровольців АТО взяли до елітної частини української армії  (укр.)
  11. ^ Беларусы стварылі асобны батальён імя Кастуся Каліноўскага для абароны Кіева
  12. ^ Беларускія добраахвотнікі на Данбасе будуць вучыцца ў амерыканцаў
  13. ^ https://web.archive.org/web/20210507185541/http://news.tut.by/society/406164.html
  14. ^ Бійця тактичної групи «Білорусь», Аліну Фортуну — депортували з території сусідньої Білорусі  (укр.)
  15. ^ Кніга памочніка Чэрчыля, манета Трэцяга Рэйху, украінскі магніцік і «Урок беларускай мовы». Што лічыцца экстрэмізмам у Беларусі?
  16. ^ МВД признало экстремистскими формированиями ресурсы Полка Калиновского, телеграм-каналы «Движ» и «Баста!»
  17. ^ У Києві відкрили пам’ятник білорусам, загиблим на Майдані та в АТО  (укр.)
  18. ^ У Нацыянальным музеі гісторыі Украіны паказваюць беларускія рэліквіі. Фота
  19. ^ Пад Кіевам загінуў беларускі добраахвотнік
  20. ^ Радыё Свабода (13.03.2022) Ва Ўкраіне загінуў беларус, які служыў у элітным украінскім атрадзе
  21. ^ Байца з тактычнай групы «Беларусь» узнагародзілі медалём «Брат за брата»

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]