Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднаньне
Каардынаты: 53°9′6″ пн. ш. 26°2′58″ у. д. / 53.15167° пн. ш. 26.04944° у. д.
Тып | адкрытае акцыйнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 20 сьнежня 1963 (60 гадоў таму)[1] |
Заснавальнікі | Савет міністраў Беларускай ССР |
Уласьнікі | «Беллегпрам» |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Берасьцейская вобласьць |
Адрас | Баранавічы |
Ключавыя фігуры | Іван Турчак (генэральны дырэктар) |
Галіна | лёгкая прамысловасьць |
Прадукцыя | коўдра, падушка, прасьціна, абрус, ручнік, плед, фіранкі, павязка і сумка |
Лік супрацоўнікаў | |
Матчына кампанія | «Беллегпрам» |
«Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднаньне» — дзяржаўнае тэкстыльнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў сьнежні 1963 году ў якасьці «Баранавіцкага баваўнянага камбінату» (Берасьцейская вобласьць).
На 2023 год «Баранавіцкае ВБА» вырабляла пад таварным знакам «Блакіт» прасьціны, падушкі і коўдры, абрусы і махровыя ручнікі, пледы і фіранкі, павязкі і сумкі. Для бялізны выкарыстоўвалі такія тканіны як бязь, паплін, паркаль, сацін і твіл, а таксама лён[3]. Гандлёвая сетка налічвала 55 уласных крамаў, у тым ліку ва ўсіх абласных цэнтрах і сталіцы Беларусі[4].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]30 жніўня 1958 году Савет міністраў Беларускай ССР ухваліў Пастанову аб будаўніцтва «Баранавіцкага баваўнянага камбінату»[5]. У чэрвені 1960 годзе пачалі ўзводзіць «Баранавіцкі баваўняны камбінат»[6], які запусьцілі 20 сьнежня 1963 году. Тады адчынілі 1-ю прадзільную фабрыку[7] на 66 000 прадзільных верацён. Першым кіраўніком прадпрыемства стаў Георгі Цапаеў[5]. У 1965 годзе запусьцілі 2-ю прадзільную фабрыку[7]. У жніўні 1966 году адчынілі ткацкую фабрыку[5].
У лістападзе 1969 годзе запрацавала апрацоўчая фабрыка[7]. У 1970-я гады вырабы «Баранавіцкага баваўнянага камбінату» пастаўлялі ў 18 краінаў. У мікрараёне вакол прадпрыемства ўзьвялі 8 інтэрнатаў і 8 дзіцячых садкоў, мэдычна-санітарную частку, спартовую залю і базу адпачынку, Палац культуры «Тэкстыльнік», здраўніцу і дзіцячы аздараўленчы летнік «Мара», 3 сталовыя і страўню, Дом быту. Таксама выдавалі шматнакладную газэту «Тэкстыльнік»[5]. У 1980 годзе прадпрыемства пераўтварылі ў «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднаньне» («БВБА»). На 1995 год таксама дзейнічалі ліцейная і мэханічная майстэрні. З прывазной бавоўны «БВБА» выпускала трыкатажную пражу, адзежныя, сукеначныя і тэхнічныя тканіны, бязь, паркаль і сацін, вацін для мэблі, нятканыя матэрыялы для абутковай і хімічнай прамысловасьці[7].
18 кастрычніка 2000 году «БВБА» пераўтварылі ва ўнітарнае прадпрыемства[6]. За 2003 год «Баранавіцкае ВБА» пераапрацавала 8000 тонаў бавоўны, што складала 60 % магутнасьці прадпрыемства. Давальніцкая сыравіна на перапрацоўку склала 80 %. У студзені 2004 году ўсталявалі новую лінію пражы магутнасьцю 800 тонаў бавоўны за месяц і коштам 2,5 млн эўра. Сярэдні заробак на прадпрыемстве склаў 180 000 рублёў (83 даляры)[8]. 7 чэрвеня 2013 году адчынілі музэй прадпрыемства. На 2014 год «БВБА» вырабляла звыш 250 назваў тканінаў, баваўняных і швачных вырабаў пад таварным знакам «Блакіт». Сярод іншага, прадпрыемства выпускала ложкавую бялізну, сталовыя прыналежнасьці, халаты, кашулі і дзіцячае адзеньне[5].
3 верасьня 2010 году кіраўніком прадпрыемства стаў Іван Турчак[9]. 1 ліпеня 2011 году швачную фабрыку назвалі «Блакіт». У сьнежні 2011 году яго пераўтварылі ў адкрытае акцыйнае таварыства. Вырабы пераважна пастаўлялі ў Расею, Казахстан, Нямеччыну і Францыю[6]. 25 кастрычніка 2012 году быў падпісаны Ўказ № 205 «Аб некаторых пытаньнях ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднаньне», паводле якога да 2015 году абнавілі абсталяваньне ў ткацкай, апрацоўчай і швачнай вытворчасьцях, а таксама ўсталявалі ўласную энэргакрыніцу[10]. Кошт новага абсталяваньня склаў 21 млн эўра[11]. 7 чэрвеня 2013 году адчынілі музэй прадпрыемства. На 2014 год «БВБА» вырабляла звыш 250 назваў тканінаў, баваўняных і швачных вырабаў пад таварным знакам «Блакіт». Сярод іншага, прадпрыемства выпускала ложкавую бялізну, сталовыя прыналежнасьці, халаты, кашулі і дзіцячае адзеньне[5].
У 2017 годзе доля швачнай вытворчасьці склала 35 %. 20 ліпеня 2017 году старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч адзначыў: «На мадэрнізацыю БВБА было ўкладзена каля 20 млн эўра па ўказе, яшчэ каля 10 млн эўра прадпрыемства прыцягнула самастойна»[12]. У студзені 2018 году запрацаваў новы раскройна-швачны цэх[13]. У 2021 годзе страты прадпрыемства вырасьлі да 49 млн рублёў. Лік супрацоўнікаў зьменшчыўся з 1400 да 1300 чалавек. На 2023 год даччыны «БлакітТрэйдЛагістыкс» вёў збыт праз 60 фірмовых крамаў[14].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднаньне // Анлайн-энцыкляпэдыя «Беларусь у асобах і падзеях», 12 сакавіка 2021 г. Праверана 16 студзеня 2023 г.
- ^ https://bel.sputnik.by/20230113/yak-stratny-blakit-peratvaryts-u-prybytkovy-rastlumachy-galochanka-1071166748.html
- ^ Каталёг (рас.) // Інтэрнэт-крама «Блакіт», 2023 г. Праверана 16 студзеня 2023 г.
- ^ Крамы (рас.) // Інтэрнэт-крама «Блакіт», 2023 г. Праверана 16 студзеня 2023 г.
- ^ а б в г д е Ірына Серафімовіч. 20 сьнежня 2013 г. – 50 гадоў з пачатку дзейнасьці (1963) Баранавіцкага вытворчага баваўнянага аб’яднаньня // Берасьцейская абласная бібліятэка, 19 сакавіка 2014 г. Праверана 16 студзеня 2023 г.
- ^ а б в ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднаньне» // Баранавіцкая цэнтральная гарадзкая бібліятэка імя Валянціна Таўлая, 2014 г. Праверана 16 студзеня 2023 г.
- ^ а б в г Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднаньне // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — С. 293. — 480 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0061-7
- ^ У лініі два канцы // Газэта «Наша ніва», 27 лютага 2004 г. Праверана 16 студзеня 2023 г.
- ^ Лукашэнка зрабіў шэраг прызначэньняў // Газэта «Наша ніва», 3 верасьня 2010 г. Праверана 16 студзеня 2023 г.
- ^ Лілія Крапівіна. М.Мясьніковіч запатрабаваў паскорыць закупку абсталяваньня для мадэрнізацыі «БВБА» // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 5 кастрычніка 2012 г. Праверана 16 студзеня 2023 г.
- ^ Газэта «Інтэкс-прэс». Што зьмянілася на «Баранавіцкім вытворчым баваўняным аб’яднаньні» // Гарадзкія парталы Беларусі, 2 лістапада 2014 г. Праверана 16 студзеня 2023 г.
- ^ Кацярына Гараева. Мясьніковіч адзначае рэзультатыўнасьць мадэрнізацыі «Баранавіцкага ВБА» // БелТА, 20 ліпеня 2017 г. Праверана 16 студзеня 2023 г.
- ^ Алена Ракуць, Дыяна Мішчук. Новы цэх // Тэлерадыёкампанія «Берасьце», 9 лютага 2018 г. Архіўная копія ад 9 лютага 2018 г. Праверана 16 студзеня 2023 г.
- ^ Віктар Талочка. Як стратны «Блакiт» ператварыць у прыбытковы, растлумачыў Галоўчанка // Радыё «Спадарожнік», 13 студзеня 2023 г. Праверана 16 студзеня 2023 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |