Балійскае мора

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Балійскае мо́ра, таксама Мора Балі (па-ангельску: Bali Sea, па-інданэзійску: Laut Bali) — міжвыспавае мора Ціхага акіяна паміж усходнім ускрайкам выспы Ява і выспамі Балі, Ламбок, Сумбава, Сулавэсі і Мадура. Плошча 40 тысяч км², сярэдняя глыбіня 411 м, максымальная глыбіня 1590 м (западзіна Балі). Тэмпэратура вады 27-28 °C. Салёнасьць 33,0-34,0‰. Дно высланае ападкамі, у якіх шмат вульканічнага туфа. Прылівы зьмешаныя, іх вышыня да 1,7 м.