Мора Камотас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Cebu Strait.JPG

Камотас (па-ангельску: Camotes Sea) — міжастраўное мора ў Філіпінскім архіпелагу, паміж астравамі Лейтэ, Бахол і Сэбу. На поўначы злучаецца з морам Вісаян, на поўдні пралівамі Канігао і Бахол — з морам Мінданао.

Глыбіня да 323 м. У цэнтральнай частцы ўзвышаецца група астравоў Камотас. Клімат трапічны, мусонны. З чэрвеня па кастрычнік частыя тайфуны. Тэмпэратура вады ўзімку 24-27 ° С, улетку 28-29 ° С. Салёнасьць каля 34,5 праміле. Прылівы няправільныя паўсутачныя, іх велічыня 1-2 м.