Базэльская ратуша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Базэльская ратуша

Базэльская ратуша (па-нямецку: Basler Rathaus) — ратуша ў швайцарскім горадзе Базэлі. Вядома, што на месцы сучаснай ратушы стаяў будынак 1290 году, палітычны цэнтар Базэлю. У 1356 годзе моцны землятрус разбурыў яго. У 1501 годзе было прынята рашэньне аб будаўніцтве новага будынка. Ратуша Базэлю была пабудавана з чырвонага пяшчаніка ў стылі позьняй готыкі ў 1507—1513 гадох на Рынкавай плошчы. У XVII стагодзьдзі да будынка быў прыбудаваны левы флігель, а ў 1898—1904 гадох пабудавана вежа[1]. Ва ўнутраным двары знаходзіцца статуя консула Люцыюса Мунатыюса Плянка — заснавальніка Базэлю.[2]

У цяперашні час ў ратушы разьмешчаны органы заканадаўчай (Вялікі савет) і выканаўчай улады кантону Базэль-Штат, а таксама мэрыя Базэлю. Ратуша даступная для наведваньня турыстамі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Базэльская ратушасховішча мультымэдыйных матэрыялаў