Перайсьці да зьместу

Багатая рыфма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бага́тая ры́фма — рыфма з выразным супадзеньнем у ёй многіх гукаў. Багацьце рыфмы — паняцьце адноснае. Па-першае, дакладныя жаночыя рыфмы заўсёды багацейшыя за мужчынскія, а дактылічныя — за жаночыя. Па-другое, на багацьце сугуччаў у словах-рыфмах вельмі ўплывае супадзеньне пераднаціскных зычных гукаў і гукаў, якія стаяць перад націскнымі складамі. Таму як багатыя ўспрымаюцца рыфмы глыбокія (сасну — засну, непрымальна — нармальна, нака́палася — наплакалася). Нарэшце, на багацьце гучаньня рыфмаў уплывае фанічная якасьць гукаў. Звонкія зычныя, адкрытыя, шырокія галосныя надаюць рыфмам гукапіснае багацьце. Багатыя рыфмы ўзбагачаюць інструмэнтоўку верша ў цэлым, надаюць яму гукавую выразнасьць, музычнасьць. Вось прыклад вершаваных радкоў з багатай рыфмай:

А хоць жа й пайду ў гасьціну
Навяжу бліноў хусьціну.
(Народная песьня)