Жаночая рыфма
Выгляд
Жано́чая ры́фма — разнавіднасьць рыфмы, пры якой націск падае на перадапошні склад зрыфмаваных словаў. Гэтая рыфма надзвычай частая ў беларускай народнай паэзіі. У выніку ўплыву на беларускую вершатворчасьць народнай паэзіі, а таксама польскай паэзіі і польскай мовы зь яе пастаянным націскам на перадапошнім складзе жаночая рыфма стала ледзь не выключным відам рыфмы ў беларускім сілабічным вершы:
- А хто бяды ня зна́е,
- Хай у мяне спыта́е.
- Я зь бядою начава́ла,
- Дык я бяду распазна́ла.
Жаночая рыфма шырока распаўсюджаная ў сучаснай беларускай паэзіі. Гэтай рыфмай напісаная амаль уся паэма Я. Коласа „Новая зямля“.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |