Баварская Савецкая Рэспубліка
Баварская Савецкая Рэспубліка | ||||
| ||||
| ||||
Афіцыйная мова | нямецкая | |||
Сталіца | Мюнхэн | |||
Форма кіраваньня Прэзыдэнт
|
Сацыялістычная рэспубліка Эрнст Толер (6—12 красавіка 1919), Яўген Левінэ (12 красавіка—3 траўня 1919) | |||
Цяпер зьяўляецца часткай | Нямеччыны |
Баварская Савецкая Рэспубліка (па-нямецку: Bayerische Räterepublik) — кароткачасовае дзяржаўнае ўтварэньне, абвешчанае саветам працоўных і салдацкіх дэпутатаў 13 красавіка 1919 году ў Мюнхэне. Праіснавала да 1 траўня 1919 году й было задаўленае як сэпаратысцкае фармаваньне ў рамках Ваймарскай рэспублікі. Сталіцай дзяржаўнага ўтварэньня быў горад Мюнхэн.
Галавой ураду быў нямецкі пісьменьнік, чалец Незалежнай сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны (НСДПН) Эрнст Толер. Да 29 красавіка 1919 году Баварская чырвоная армія вяла пасьпяховыя баі за ўсталяваньне кантролю над тэрыторыяй Баварыі. 27 красавіка камуністы выйшлі са складу ўраду Баварскай савецкай рэспублікі. 29 красавіка нямецкія войскі й часткі Фрайкора перайшлі ў контранаступ. 1 траўня 1919 году ўрадавыя войскі й злучэньні Свабоднага корпуса ўвайшлі ў Мюнхэн. 3 траўня прайшло апошняе паседжаньне ўрада БСР. 5 траўня 1919 году былі здушаныя апошнія месцы супраціву.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Баварская Савецкая Рэспубліка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Ленін: Словы вітаньня да Баварскай Сацыялістычнай Рэспублікі
- Н. Застенкер Баварская советская республика. М.: Партийное издательство, 1934. — 160 с.
- Более детальный анализ Баварская Советская республика. Автор: Фрактальный Вихрь
Гэта — накід артыкула па гісторыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |