Бабры (Мазырскі раён)
Бабры лац. Babry | |
У складзе Мазыру з: | 1988 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Мазырскі раён |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2351 |
СААТА: | 3235501000 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°2′1″ пн. ш. 29°13′47″ у. д. / 52.03361° пн. ш. 29.22972° у. д.Каардынаты: 52°2′1″ пн. ш. 29°13′47″ у. д. / 52.03361° пн. ш. 29.22972° у. д. |
Бабры |
Бабры́[1], афіцыйна Мікрараён № 7 Бабры́[2] — былая вёска, цэнтар сельсавету й калгасу ў Мазырскім раёне Гомельскае вобласьці, цяпер зьяўляецца мікрараёнам у складзе Мазыру[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бабры ўзьніклі як хутар у першай палове ХIХ стагодзьдзя. Статус вёскі Бабры атрымалі ў 20-х гадох ХХ стагодзьдзя[4].
У «Памятнай кніжцы Менскай губэрні» за 1878 год названы Бабры, з насельніцтвам каля 150 чалавек, у ліку іншых прыгарадных мазырскіх хутароў, прыпісаных у меставой адміністрацыі. У «Апісаньні цэркваў і прыходаў Менскай эпархіі Мазырскага павету» за 1879 год прыхаджане хутара Бабры лічыліся за Мазырскім Сьвята-Міхайлаўскім саборам[4].
Грамадзянская вайна 1918
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва Баброў прымала актыўны ўдзел у падзеях грамадзянскай вайны. Увесну 1919 году тут у ліку першых у павеце быў створаны камітэт беднаты, кіраваў якім мясцовы селянін Я. М. Бобр. Узімку і ўвесну 1919 году дзесяткі жыхароў вёскі ваявалі ў Чырвонай Арміі[4].
Савецкі пэрыяд (Перад II сусьветнай вайной)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1921 году ў вёсцы адкрыта працоўная савецкая школа I-ае ступені. У 1930 годзе ўтвораны калгас імя Варашылава, спэцыялізаваны на вытворчасьці гародніны й садавіны. На ўскраіне вёскі з 1935 году пачала дзейнічаць Мазырская машынна-трактарная станцыя[4].
Нямецка-савецкая вайна. Пасьля вайны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У гады Нямецка-савецкай вайны каля 100 вяскоўцаў ваявалі ў Чырвонай Арміі і ў партызанскіх атрадах. Больш за палову зь іх не вярнуліся[4].
У першыя дні пасьля вызваленьня Мазыршчыны аднавіліся дзейнасьць сельсавету й калгасу. Гаспадарка паступова разьвівалася, павялічвалася вытворчасьць сельскагаспадарчай прадукцыі. Многія гады кіраўнікамі калгаса былі І. М. Куперман, К. С. Гаруля, Я. І. Кавалёў. Больш за 20 працаўнікоў калгаса адзначаны ўрадавымі ўзнагародамі[4].
З 1944 году ў Бабрах працавала няпоўна-сярэдняя школа. Яе падставы дабіваўся тут яшчэ да вайны загадчык пачатковай школы В. І. Кудравец, які загінуў у баях. Праз год адкрылася хата-чытальня. Дырэктару школы В. П. Шульга прысвоена званьне «Заслужаны настаўнік БССР». 10 гадоў школай кіраваў М. А. Шаброў. Больш за дваццаць гадоў узначальваў сельскі Савет удзельнік вайны А. М. Кузьменка.
Забойствы габрэяў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У студзені 1942-га габрэяў, сагнаных у гета, вялікімі групамі канваіравалі ў вёску й там расстрэльвалі. За некалькі дзён было забіта каля тысячы чалавек. У якасьці магіл нацысты выкарыстоўвалі ня толькі выкапаныя ямы, але й натуральныя яры. Пазьней у адным з такіх будуць знойдзены два пахаваньні з сотнямі трупаў[5].
Савецкі пэрыяд (пасьля II сусьветнае вайны)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 60-я гады на ўскраіне Баброў пабудаваны вытворчыя памяшканьні Мазырскай міжкалгаснай будаўнічай арґанізацыі (МПМК-105). За актыўнае выкананьне пяцігадовых плянаў па сельскім будаўніцтве Ўказам Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета СССР ад 21 студзеня 1971 году Мазырская МСА ўзнагароджана ордэнам «Знак Пашаны». Звыш 10 гадоў гэтым калектывам кіраваў вэтэран вайны Д. Т. Гузман, узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі і ўдастоены ганаровага званьня «Заслужаны будаўнік БССР». Дзесяткі будаўнікоў удастоены ордэнаў і мэдалёў[4].
Побач з базай МПМК-105 пабудаваны будынкі Мазырскага райаддзяленьня «Сельгасхімія».
26 траўня 1988 году вёска ўвайшла ў склад Мазыру[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1878 — 150 чалавек[4].
Цікавыя факты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вёска Бабры лічылася польскай — большасьць насельніцтва былі каталікамі, а цяпер многія грамадзяне шукаюць сваіх продкаў з гэтай і іншых некалі польскіх мазырскіх вёсак, каб атрымаць «карту паляка»[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Прыклад афіцыйнай назвы былой вёскі на сайце ґазэты «Жыцьцё Палесься»
- ^ а б Решение Мозырского городского Совета народных депутатов исполнительного комитета от 26. 05. 1988 г. № 195 (па-беларуску: Рашэньне Мазырскай меставой Рады народных дэпутатаў выканаўчага камітэта ад 26. 05. 1988 г. № 195) (рас.)
- ^ а б в г д е ё ж Деревни и люди Мозырщины: историко-документальная хроника Мозырского района, всех сельских советов и населенных пунктов региона (деревень, поселков и хуторов) / [составитель М. А Копач]. — Мозырь: Колор, 2001. — 148, [3] с.: ил. (рас.)
- ^ Тысячы злачынстваў, учыненых нацыстамі ў Мазырскім раёне, зафіксаваны дакумэнтальна — «Праўда. Гомель» ад 06 сьнежня 2022 (рас.)
- ^ «Ад сэлфі да турызму» «Belsmi.by» ад 30 лістапада 2016 (рас.)