Перайсьці да зьместу

Аляксандар Галавінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «А. Галавінскі»)
Аляксандар Галавінскі
Дата нараджэньня 1886
Месца нараджэньня
Дата сьмерці не раней за 1937
Месца сьмерці
  • невядома
Месца пахаваньня
  • невядома
Месца вучобы
Занятак грамадзкі дзяяч, грамадзкі дзяяч, палітык, рэдактар газэты, дыплямат
Месца працы
Сябра ў Беларускае брацтва[d]
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Галавінскі.

Аляксандар Кузьміч Галавінскі (кастрычнік 1886, в. Муравільле, Клімавіцкі павет, цяпер Касьцюковіцкі раён — 1937?, Ніжні Ноўгарад, НКУС) — беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, інжынэр.

У 1912 годзе скончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут. Падтрымліваў кантакты з эсэрамі, арыштоўваўся за ўдзел у студэнцкім руху.

З 1918 член прэзыдыюма Кіеўскай беларускай рады. У лістападзе 1918 — раднік пасольства БНР ва Ўкраіне. Быў радным па тэхнічна-эканамічных пытаньнях у Міністэрстве замежных справаў ураду БНР.

З канца 1918 у Горадні, дарадца МЗС БНР. У 1919 затрыманы румынскімі ўладамі.

Вясной 1921 году ў якасьці прадстаўніка ўраду БНР быў дэлегаваны ў Маскву. З 1921 году ў Летуве: старшыня Беларускай нацыянальнай сувязі, замежнага ЦК БПС-Р у Коўне. Выдаваў часопіс «Покліч».

Удзельнічаў у ліквідацыі ўраду БНР на Бэрлінскай канфэрэнцыі ў кастрычніку 1925 году. У 1927 арыштаваны летувіскімі ўладамі. Пасьля вызваленьня пераехаў у Менск, працаваў у Акадэміі і адначасова Саўнаргасе БССР, загадчык сэкцыі (аддзела) праектнага бюро Інстытуту прамысловасьці.

Атрымаўшы адукацыю за мяжою, ён быў знаёмы з мэтадам перапрацоўкі драўніны ў шоўк. Удасканаліў гэты мэтад, і ў лябараторных умовах распачаў перапрацоўку кастрыцы на шоўк. За гэтае вынаходзтва ўхапіліся ў Саўнаркоме БССР‚ але дарэмна — ніякай фабрыкі для вырабу шоўку адчыніць не дазволілі[1].

Арыштаваны ў 18 ліпеня 1930[2] па справе «Саюза вызваленьня Беларусі». Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 10 красавіка 1931 як «член контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай арганізацыі» на 5 гадоў. Далейшы лёс невядомы.

Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 10 чэрвеня 1988. Групавая справа № 20951-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

  • Кароткі нарыс беларускага пытаньня. — Менск: І. П. Логвінаў, 2009. — 396 с. — (Кнігарня «Наша Ніва»). ISBN 978—985-6901-22-8.
  • Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]