Аўдронюс Ажубаліс
Аўдронюс Ажубаліс | |
Audronius Ažubalis | |
Міністар замежных справаў Летувы | |
---|---|
11 лютага 2010 — 13 сьнежня 2012 | |
Прэзыдэнт: | Даля Грыбаўскайце |
Прэм’ер-міністар: | Андрус Кубілюс |
Папярэднік: | Вігаўдас Ушацкас |
Наступнік: | Лінас Антанас Ліцкявічус |
Дэпутат Сойму | |
1996 — 2000 | |
2004 — цяперашні час | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
17 студзеня 1958 Вільня, Летувіская ССР |
Партыя: | Зьвяз Айчыны — Летувіскія хрысьціянскія дэмакраты |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Аўдро́нюс Ажуба́ліс (па-летувіску: Audronius Ažubalis; нар. 17 студзеня 1958, Вільня, Летувіская ССР) — летувіскі журналіст, дзяржаўны дзяяч, Міністар замежных справаў Летувы (2010—2012).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўдронюс Ажубаліс скончыў сярэднюю школу імя Антанаса Венуоліса ў Вільні (1976). Адлічаны з другога курсу гістарычнага факультэту Віленскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту за сувязь зь летувіскай Хэльсынскай групай. У 1977—1979 роках служыў у войску.
У 1979—1988 роках працаваў у Летувіскім дзяржаўным камітэце па справах выдавецтваў, друку і кніжнага гандлю, Летувіскім навукова-мэтадычным цэнтры культуры, Летувіскім дзяржаўным камітэце тэлебачаньня і радыёвяшчаньня, Летувіскім рэспубліканскім агенцтве па пракаце кінафільмаў. У 1989 завочна скончыў факультэт журналістыкі Віленскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
У 1989—1990 роках працаваў карэспандэнтам газэты Саюдзісу «Atgimimas» («Адраджэньне»). У 1990 цягам шасьці месяцаў вывучаў палітыку і эканоміку ў Сусьветным інстытуце прэсы Макалестэрава коледжа (ЗША).
У 1990—1992 быў прадстаўніком па сувязях з прэсай старшыні Вярхоўнага Савету Вітаўтаса Ландсбэргіса. У 1991—1993 займаў пасаду загадчыка Цэнтру інфармацыі й аналізу Вярхоўнага Савету (Аднаўленчага Сойму).
У 1993 року заснаваў першы ў Летуве кансультацыйны цэнтар па сувязях з грамадзкасьцю, якіі кіраваў да лістапада 1996 року. У 1996 быў абраны ў Сэйм Летувіскай Рэспублікі. Падчас дэпутацтва займаў пасады старшыні Камітэту замежных справаў, намесьніка старшыні Камітэту па эўрапейскіх справах. Сябар Партыі кансэрватараў Летувы «Зьвяз Айчыны» (цяпер — Зьвяз Айчыны — Летувіскія хрысьціянскія дэмакраты) з 1998 року.
У 1998—2000 адначасна зьяўляўся прэзыдэнтам Летувіска-Брытанскай гандлёвай палаты. Пасьля сканчэньня дэпутацкага тэрміну быў генэральным дырэктарам грамадзкай установы «Цэнтар перакладаў, дакумэнтацыі ды інфармацыі» пры канцылярыі Ўраду Летувіскай Рэспублікі (2001—2004), прэзыдэнтам Нацыянальнай асацыяцыі выдаўцоў часопісаў (2001—2003).
У лістападзе 2004 року зноў абраны ў Сэйм, у 2008 пераабраны; стаў старшынём Камітэту замежных справаў.
11 лютага 2010 прызначаны міністрам замежных справаў Летувы. У 2011 старшыняваў у АБСЭ як прадстаўнік Летувы.
У 2012 року абраны ў Сэйм, пераабраны ў 2016.
Валодае ангельскай і маскальскай мовамі.
Прэміі і ўзнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памятны мэдаль трынаццатага студзеня (1999)
- Ордэн «За заслугі» (Украіна) III ступені (2007)
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жанаты, мае двух дачок.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўдронюс Ажубаліс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Жыцьцяпіс (лет.) на бачыне Летувіскага Сойму
- Нарадзіліся 17 студзеня
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Выпускнікі Віленскага ўнівэрсытэту
- Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 2 клясы
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» III ступені
- Дэпутаты Сойму Летувіскай Рэспублікі
- Нарадзіліся ў Вільні
- Міністры замежных справаў Летувы
- Летувіскія журналісты
- Сябры Зьвязу Айчыны — Летувіскіх хрысьціянскіх дэмакратаў
- Старшыні АБСЭ