Вітаўтас Ландсбергіс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вітаўтас Ландсбэргіс»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вітаўтас Ландсбэргіс
Vytautas Landsbergis
Landsbergis, Vytautas-0085.jpg
Старшыня Сойму Летувіскай Рэспублікі
26 лістапада 1996 — 18 кастрычніка 2000
Папярэднік: Чэсловас Юршэнас
Наступнік: Артурас Паўлаўскас
Старшыня Сойму Летувіскай Рэспублікі
7 ліпеня 1992 — 22 лістапада 1992
Наступнік: Альгірдас Бразаўскас
Старшыня Вярхоўнага Савету Летувіскай ССР
10 сакавіка 1990 — 7 ліпеня 1992
Папярэднік: Ліянгінас Шэпэтыс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 18 кастрычніка 1932
Коўна, Летува
Партыя: Саюдзіс і Зьвяз Айчыны — Летувіскія хрысьціянскія дэмакраты[d]
Дзеці: Вітаўтас В. Ландсбэргіс[d]
Бацька: Вітаўтас Ландсбэргіс-Жамкальніс[d]
Маці: Она Ябланскіце-Ландсбэргіене[d]
Адукацыя: Дзяржаўная кансэрваторыя Летувіскай ССР
Узнагароды:
Ордэн Вітаўта Вялікага з залатым ланцугом
Вялікі крыж ордэна Вітаўта Вялікага
Вялікі крыж ордэна Заслугі (Нарвэгія)
Ордэн Заслугі перад Рэспублікай Польшча I ступені
Ордэн Перамогі імя сьвятога Георгія
Крыж pro Merito Melitensi
Зорка Стральцоў
Камандор ордэна Ганаровага легіёна
Вялікі крыж ордэна Пашаны (Грэцыя)
Вялікі афіцэр ордэна Трох зорак Ордэн Крыжа зямлі Марыі I клясы
Ордэн Свабоды
Signature of Vytautas Landsbergis.png

Ві́таўтас Ла́ндсбэрґіс (па-летувіску: Vytautas Landsbergis; нар. 18 кастрычніка 1932, Коўна, Летува) — летувіскі палітык, дзяржаўны і грамадзкі дзяяч. Першы кіраўнік парлямэнту незалежнай Летувы пасьля ейнага выхаду з СССР (1990).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сям’і архітэктара Вітаўтаса Ландсбэргіса-Жамкальніса і лекаркі-акулісткі Оны Ябланскіце-Ландсбэргене.

У Коўне скончыў сярэднюю школу і музычную школу імя Юозаса Груодзіса. У 1950—1955 навучаўся ў Віленскай кансэрваторыі. Пасьля выкладаў у музычнай школе імя Мікалоюса Чурлёніса і ў Віленскім пэдагагічным унівэрсытэце, з 1974 — у кансэрваторыі.

У 1969 року абараніў дысэртацыю на званьне кандыдата мастацтвазнаўства пра кампазытарскую творчасьць Мікалоюса Чурлёніса. У 1994 абараніў доктарскую дысэртацыю.

У 1978—1990 выконваў абавязкі прафэсара Віленскай кансэрваторыі (цяпер Летувіская музычная акадэмія).

Палітычная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У чэрвені 1988 абраны ў ініцыятыўную групу Саюдзісу. На ўстаноўчым сходзе арганізацыі 22—23 кастрычніка абраны ў Сойм і Раду Сойму. Зь лістапада 1988 па красавік 1990 — старшыня Рады Сойму Саюдзісу, з сьнежня 1991 — ганаровы старшыня.

У сакавіку 1989 абраны народным дэпутатам СССР. 11 сакавіка 1990 року пры ягоным актыўным удзеле Вярхоўны Савет Летувы ўхваліў дэклярацыю пра аднаўленьне незалежнасьці Летувы. Таго самаго дня Вітаўтас Ландсбэргіс быў абраны старшынёю Вярхоўнага Савету Летувы.

Старшыня Сэйму ў 1996—2000.

Адзін з заснавальнікаў (1993) і лідэр правай партыі «Зьвяз Айчыны» (Кансэрватары Летувы). Старшынёю партыі абіраўся (1993) і пераабіраўся (1995, 1998, 2000); з 2003 — старшыня палітычнага камітэту і сябра прэзыдыюму.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдаў больш за 30 кніг. Першыя былі прысьвячаныя галоўным чынам творчасьці М. К. Чурлёніса — Pavasario sonata (1965), «Творчасьць Чурлёніса» (1975), Vainikas Čiurlioniui (1980) ды іншыя; укладальнік і рэдактар выданьняў музычных твораў Чурлёніса.

Пазьней выходзілі галоўным чынам кнігі публіцыстыкі і палітычных мэмуараў Atgavę viltį (1990), Laisvės byla (1992), Kryžkelė (1995), Sunki laisvė: 1991 m. ruduo — 1992 m. ruduo (2000), таксама палітычная аўтабіяграфія «Lūžis prie Baltijos» (1997).

Пад псэўданімам Jonas Žemkalnis выдаў дзьве кнігі вершаваных рэфлексій Intermezzo (1991) і Intermezzo non finito (2004).

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Вітаўтас Ландсбергіссховішча мультымэдыйных матэрыялаў