Перайсьці да зьместу

Ашмянскі разлом

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тэктанічныя структуры Беларусі

Ашмя́нскі разло́м — тэктанічная структура ў Ашмянскім, Смаргонскім, Маладэчанскім і Менскім раёнах Беларусі, у межах Беларускай антэклізы.

Распасьціраецца з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і абмяжоўвае з паўночнага ўсходу Валожынскі грабен. Прасочваецца ў фундамэнце, верхнепратэразойскіх, ніжнепалеазойскіх і сылюрыйскіх адкладах. Вэртыкальная амплітуда ссоўваньня па паверхні фундамэнту вагаецца ад дзясяткаў да 250 м.

Па глыбіні пранікненьня разлом адносіцца да катэгорыі коравых. 3 паверхні ўздоўж яго распасьціраецца Ашмянскае ўзвышша.

Залажэньне разлому адбывалася ў вэндзе, найбольшая актывізацыя — у раньнім палеазоі і сылюры.

У 1908 року на разломе каля станцыі Гудагай адбыўся рэкордны для Беларусі[1] землятрус моцай 6—7 балаў па шкале Рыхтэра[2][3]. Эпіцэнтар землятрусу знаходзіўся за 35—40 км ад Беларускай атамнай электрастанцыі[4] (54,60° паўн. шыр. 25,80° усх. даўг.)[5].

  1. Літва назвала 10 прычынаў не будаваць БелАЭС Заўтра тваёй краіны Праверана 24 ліпеня 2018 г.
  2. Абламейка, Сяргей (16 сакавіка 2011) Р. Гарэцкі: У Астраўцы можа быць землятрус да 7 балаў Людзі. Радыё «Свабода». Праверана 24 ліпеня 2018 г.
  3. ав/БелаПАН. (17 лютага 2017) Летува не перастае змагацца супраць будовы Астравецкай АЭС. Польскае радыё. Праверана 24 ліпеня 2018 г.
  4. Галоўны сейсмолаг: Ашмянскі разлом — за 35—40 км ад пляцоўкі будаўніцтва беларускай АЭС Меркаванні. Наша Ніва (31 кастрычніка 2011). Праверана 24 ліпеня 2018 г.
  5. Малішэўскі, Віктар (14 сакавіка 2011) Тэктанічнымі намаганнямі Блог Віктара Малішэўскага. TUT.BY. Праверана 24 ліпеня 2018 г.
  • Гарэлік З. Ашмянскі разлом // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл.