Перайсьці да зьместу

Баляслаў Аскерка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Баляслаў Аскерка
Баляслаў Аскерка
Баляслаў Аскерка

Герб «Мурдэліё»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1822
Памёр 30 сьнежня 1896
Пахаваны
Род Аскеркі
Бацькі Павал Аскерка
Францішка зь Яленскіх
Подпіс Выява аўтографу

Баляслаў Аскерка (1822, маёнтак Вадовічы Мазырскага павету30 сьнежня 1896, Варшава) — мазырскі павятовы маршалак (18621863), удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (18631864).

Прадстаўнік шляхецкага роду Аскеркаў гербу «Мурдэліё», сын Паўла і Францішкі зь Яленскіх.

Навучаўся ў Дэрпце, дзе ў 1836 зрабіўся сябрамм таемнага таварыства Карла Гільдэбрандта, за што, у выніку выкрыцьця арганізацыі, яго зьняволелі расейскія ўлады. Жыў у маёнтку Ячонка Менскага павету. Валодаў паводле спадчыны маёнткам Вадовічы ў Рэчыцкім павеце, дзе ў 1850 налічвалася 542 рэвіскія душы. У 1862 на шляхецкіх выбарах у Менску абіраўся на пасаду мазырскага павятовага маршалка (18621863).

Напярэдадні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня далучыўся да групоўкі «белых», атрымаў прызначэньне на паўстанцкага начальніка Менскага павету. Па арышце царскімі ўладамі, знаходзіўся ў Менску ў мескай вязьніцы («Пішчалаўскім замку»), за ўдзел у паўстаньні яго асудзілі на катаргу і 30 жніўня 1865 выслалі ў Іркуцкую губэрню.

Паводле даравальнага царскага маніфэсту ў 1875 вярнуўся на радзіму. З 1875 жыў у Варшаве[1].

  1. ^ Р. В. Баравы. Л. Л. Чарняўская Аскеркі // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 217.