Перайсьці да зьместу

Асвальда Віскаронда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Асвальда Віскаронда
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 31 траўня 1984(1984-05-31) (40 гадоў)
Рост 191 см
Вага 85 кг
Пазыцыя абаронца, цэнтральны абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2009
2009—2010
2010—2011
2011
2011—2012
2012—2013
2012—2013
2013—2017
2017—2019
2020—2021
Каракас
Алімпія
Онсэ Кальдас
Дэпартыва Ансоатэгі
Алімпа
Амэрыка
Лянус (арэнда)
Нант
Труа
Сатрон
122 (7)
27 (5)
30 (3)
12 (1)
14 (0)
12 (1)
31 (0)
122 (3)
23 (0)
0 (0)
Зборныя
2004—2016 Вэнэсуэла 83 (9)

Асва́льда Віскаро́нда (па-гішпанску: Oswaldo Vizcarrondo; нарадзіўся 31 траўня 1984 году, Каракас, Вэнэсуэла) — былы вэнэсуэльскі футбаліст, абаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Вэнэсуэлы.

Асвальда зьяўляецца выхаванцам футбольнага клюбу «Каракас», за які пачаў выступаць з 2003 году. З 2004 году рэгулярна ўдзельнічаў у складзе каманды ў нацыянальных і міжнародных спаборніцтвах. У 2007 годзе перайшоў у склад аргентынскага клюбу «Расарыё Сэнтраль», аднак у клюбе ня здолеў замацавацца і быў вымушаны вярнуцца ў «Каракас». У 2009 годзе зноўку паспрабаваў свае сілы за мяжой, пераехаўшы ў парагвайскі клюб «Алімпія», а пасьля далучыўся да калюмбійскага клюбу «Онсэ Кальдас». Дэбютаваў у калюмбійскім клюбе 1 лютага 2010 году ў матчы чэмпіянату краіны супраць «Рэал Картахэны». Са студзеня па жнівень 2011 году абаронца выступаў на радзіме за каманду «Дэпартыва Ансоатэгі», пасьля чаго зьехаў у Аргентыну ў клюб «Алімпа». Першы матч у чэмпіянаце Аргентыны 23 жніўня 2011 году ў трэцім туры апэртуры супраць клюбу «Калён». Напачатку 2012 году далучыўся да мэксыканскага клюбу «Амэрыка», але праз палову году адправіўся ў арэнду ў аргентынскі клюб «Лянус». Улетку 2013 году Віскаронда стаў гульцом францускага клюбу «Нант».

За нацыянальную зборную Вэнэсуэлы выступае з 2004 году.

«Каракас»:

«Онсэ Кальдас»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]