Гідраэлектрастанцыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Гідраэлектрастанцыя — электрастанцыя, якая выкарыстоўвае энэргію воднага струменя.

Гідраэлектрастанцыі звычайна будуюцца на рэках, ствараючы плаціны і вадасховішчы. Сярод пераваг ГЭС нізкі сабекошт электраэнэргіі, магчымасьць хуткага ўключэньня або выключэньня генэратараў у залежнасьці ад аб’ёму спажываньня энэргіі, аднаўляльная крыніца энэргіі, адсутнасьць забруджваньня паветра. Аднак будаўніцтва ГЭС дарагое і доўгае, часта вадасховішчы займаюць занадта вялікія тэрыторыі, непрадказальна ўплываць на рэгіянальны клімат, а плаціны шкодзіць рыбнай гаспадарцы, бо перакрываюць шляхі да традыцыйных месцаў нерасту рыб (апошнюю праблему можна вырашыць пры дапамозе рыбапрапускных збудаваньняў).

Таксама да гідраэлектрастанцый адносяць прыліўная электрастанцыя.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Гідраэлектрастанцыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў