Арцём Драбатовіч
| Арцём Драбатовіч | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 19 верасьня 2003[1] (22 гады) | |
| Рост | 180 см[3] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Нафтан | |
| Нумар | 88 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2021 | Рух Берасьце | 0 (0) |
| 2021 | → Нафтан | 27 (0) |
| 2022— | Нафтан | 98 (6) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Арцём Драбатовіч (нар. 19 верасьня 2003 году) — беларускі футбаліст, абаронца наваполацкага «Нафтану».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Юнаком далучыўся да акадэміі берасьцейскага «Дынама». Улетку 2020 году пачаў выступаць у дублюючым складзе каманды. Па сканчэньні сэзону зышоў з клюбу і далучыўся да берасьцейскага «Руха»[4]. Аднак, гулец хутка быў выпраўлены ў арэнду ў першалігавы наваполацкі «Нафтан». Запачаткаваў кар’еру 17 красавіка 2021 году ў матчы супраць «Баранавічаў». Гулец адразу замацаваўся ў складзе паўночнікаў. На пачатку 2022 году пасьля таго, як «Рух» зьняўся з чэмпіянату Беларусі, гулец як вольны агент вярнуўся ў «Нафтан», склаўшы дамову да сканчэньня году[5]. Дэбютны гол у складзе «нафтавікоў» забіў 28 траўня 2022 году ў матчы Кубка Беларусі супраць менскага «Юні». Першы гол быў улучаны ў браму «Ліды» 20 жніўня таго ж году. Паводле вынікаў сэзону поруч з камандай здабыў пуцёўку ў Найвышэйшую лігу[6].
У лютым 2023 году падоўжыў супрацу з клюбам, узгадніўшы ўмовы новага кантракту[7]. Дэбютаваў у матчах Найвышэйшай лігі 18 сакавіка 2023 году, калі ў пачатковым складзе зьявіўся ў сустрэчы з салігорскага «Шахцёра». Цягам усяго сэзону быў адным з ключавых футбалістаў каманды. 13 кастрычніка 2024 году Драбатовіч згуляў свой 100-ы матч у складзе «Нафтану» ў перанесеным матчы 18-га туру супраць менскага «Дынама»[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б в http://fcnaftan.com/node/6051
- ^ а б https://www.transfermarkt.com/artem-drabatovich/profil/spieler/884519
- ^ а б https://pressball.by/players/football/1907/
- ^ Габи Кики, Артем Драбатович и Дмитрий Сибилев покидают «Рух» (Брест) (рас.) БрестСити.
- ^ «Нафтан» подписал контракты с Драбатовичем, Саем и Сергеем Концевым (рас.) Football.by.
- ^ Футболисты «Нафтана» стали чемпионами первой лиги чемпионата Беларуси (рас.) Витебские вести.
- ^ ФК «Нафтан» подписал контракты с футболистами (рас.) Афіцыйны сайт ФК «Нафтану».
- ^ Артем Драбатович провел 100 матчей за «Нафтан» (рас.). Белорусский футбол (2024-10-13). Праверана 2025-03-09 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway