Арсен Канчэўскі
Выгляд
Арсен Уладзімеравіч Канчэўскі[1] (парт. псэўд. В. Камінскі, Уладак, 5 верасьня 1901, Вільня — 31 жніўня 1931) — дзяяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. Брат беларускага філёзаф і паэт Ігната Канчэўскага.
У 1919 годзе працаваў у Наркамаце асьветы Літ.-Бел. ССР, Віленскім губхарчкаме. Адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі. Пасьля яе аб’яднаньня з КПЗБ у 1924 годзе сябра ЦК, Бюро ЦК КПЗБ. Удзельнічаў у кіраўніцтве арганізацыямі «Змаганьне», Таварыствам беларускай школы. За рэвалюцыйную дзейнасьць арыштоўваўся і зьнявольваўся польскімі ўладамі. Трагічна загінуў падчас купаньня ў Чорным моры.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Канчэўскі, Арсен // Беларуская энцыкляпэдыя. — ст. 16.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Канчэўскі Арсен // БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 16