Армянскі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт
Армянскі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт | |
Հայաստանի պետական տնտեսագիտական համալսարան, Armenian State University of Economics, Ереванский институт народного хозяйства, Ереванский государственный экономический университет, Армянский государственный экономический университет | |
Лягатып | |
Заснаваны | 1975[1] |
---|---|
Месцазнаходжаньне | |
Горад | |
Краіна | |
Вэб-сайт | asue.am |
Армянскі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт — вышэйшая навучальная ўстанова ў Армэніі, Ерэван.
Навучаньне ў ВНУ арганізавана ў стацыянарнай і завочнай формах. Працягласьць навучаньня ў бакаляўрыяце стацыянара складае 4 гады, а магістратура стацыянару 2 гады, завочны бакаляўрыят доўжыцца 5 гадоў, а магістратура 2,5 года.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вытокі заснаваньня Армянскага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту пачынаюцца з 1930 году з каапэратыўнага эканамічнага інстытуту. У 1975 годзе сфармавана як самастойная адзінка: Ерэванскі інстытут народнай гаспадаркі. Пастановай ураду Рэспублікі Армэнія ад 30 лістапада 1999 году пераназваны ў Ерэванскі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт. 6 студзеня 2006 году ВНУ атрымала статус унівэрсытэту і атрымала назву «Армянскі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт».
Унівэрсытэт на працягу свайго існаваньня даў звыш 30.000 выпускнікоў, якія працуюць у сфэры вышэйшай адукацыі, эканамічнай, навуковай, культурнай і іншых сфэрах рэспублікі і за яе межамі. 25 катэдраў дзее ў складзе шасьці факультэтаў АДЭУ. Эканамічны ўнівэрсытэт мае філіялы ў Гюмры і Ехегнадзоры. З 26 красавіка 2011 году рэктарам Армянскага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту зьяўляецца доктар эканомікі, прафэсар Корн Атон.
Паводле дадзеных 24 кастрычніка 2013 году ў ВНУ вучылася 7932 студэнтаў, а паводле дадзеных ад 17 сьнежня ВНУ меў 931 супрацаўнікаў[2].