Армянская дзяржаўная акадэмія мастацтваў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Армянская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
па-армянску: Հայաստանի գեղարվեստի պետական ակադեմիա
Заснаваны 29 чэрвеня 1945
Месцазнаходжаньне
Краіна
Вэб-сайт safa.am

Армянская дзяржаўная акадэмія мастацтваў (па-армянску: Հայաստանի գեղարվեստի պետական ակադեմիա) — армянская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова зь сядзібаю ў горадзе Ерэван.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснавана ў 1945 годзе як Ерэванскі мастацкі інстытут, які ў 1953 годзе быў аб'яднаны з Ерэванскім тэатральным інстытутам і дзейнічаў у складзе Ерэванскага мастацка-тэатральнага інстытута па 1994 года. З 1994 года, пасьля падзелу Ерэванскага дзяржаўнага мастацка-тэатральнага інстытута на Ерэванскі дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва і Ерэванскую дзяржаўную мастацкую акадэмію, набывае самастойнасьць і дзейнічае па цяперашні час. У 2017 годзе акадэмія перайменавалася ў Армянскую дзяржаўную акадэмію мастацтваў.

Напрамкі навучаньня і структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Жывапіс (факультэт выяўленчых мастацтваў)
  • Скульптура (факультэт выяўленчых мастацтваў)
  • Графіка (факультэт выяўленчых мастацтваў)
  • Прыкладное выяўленчае мастацтва (факультэт выяўленчых мастацтваў)
  • Дызайн (факультэт дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва)
  • Дызайн камп'ютэрнай графікі (факультэт дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва)
  • Дызайн адзеньня (факультэт дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва)
  • Гісторыя і тэорыя выяўленчага мастацтва (факультэт дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Армянская дзяржаўная акадэмія мастацтваўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў